пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Антагенез, асноўныя стадыі развіцця зародка жывел. Прамое і непрамое развіцце.

Антагенез – індывідуальнае развіцце арганізма ад зараджэння да гібелі (ці ўтварэння новай асобіны ў выніку дзялення.   У працэсе антагенезу адбываецца рост, дыферэнцыроўка і ўзаемадзеянне частак развіваючагася зародка. Уся спадчынная інфармацыя аб будучым арганізме зашыфравана ў ядры палавых клетак (гамет). Антагенез дзеліцца на 2 перыяды:

1. Эмбрыягенез – ад утварэння зіготы да нараджэння. Уключае

а) драбленне: дзяленне зіготы на 2,4,...64  і г.д. клеткі-бластамеры, з якіх утвараецца бластула – аднаслойны зародак з поласцю ўнутры  

б) гаструляцыя: утварэнне двухслойнага зародка (гаструлы) у выніку міграцыі клетак. Пры гэтым утвараецца  зародак, які складаецца з 3 слаеў клетак – знешнягя (эктадэрмы), сярэднягя (мезадэрмы), і ўнутранага (энтадэрмы)   

в) арганагенез:  працэс фарміравання органаў. З эктадэрмы ўтвараецца эпідэрміс і яго вытворныя, НС і органы пачуццяў, з мезадэрмы -  мышцы, шкілет, лімфатычная , палавая і выдзяляльная сістэмы, з энтадэрмы – стрававальны канал, легкія, падстраўнікавая залоза, хорда.

2. Постэмбрыягенез – з моманту нараджэння да смерці.  Адрозніваюць 2 тыпы

а) прамое развіцце: зародкавы арганізм падобны на дарослыя, яго развіцце зводзіцца да росту і палавога паспявання (млекакормячыя, птушкі, паўзуны)   

б) непрамое развіцце: нараджаецца лічынка, непадобная на дарослы арганізм, яе пераўтварэнне звязана з метамарфозам ( матылі, пчолы, жабы, рапухі). Біялагічнае значэнне непрамога развіцця заключаецца ў тым, што лічынка (вусень, апалонік) не канкурыруюць з дарослым арганізмам (матыль, жаба) за ежу і асяроддзе пражывання.


24.03.2015; 12:02
хиты: 743
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь