пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Рэгуляцыя жыццёвых функцый арганізмаў. Самарэгуляцыя. Нервовая і гумаральная рэгуляцыя. Імунітэт. Імуналагічныя рэакцыі чалавека.

Усе працэсы, што адбываюцца ў жывых арганізмах, працякаюць пад кантролем рэгуляторных сістэм. У раслін жыццёвыя функцыі рэгулююцца з дапамогай біялагічна актыўных рэчываў (фітагармонаў). У жывёл маюцца 2 сістэмы рэгуляцыі: нервовая і гумаральная. Любы жывы арганізм здольны да самарэгуляцыі

Самарэгуляцыя – здольнасць арганізма падтрымліваць пастаянства свёй структуры, хімічнага саставу і інтэнсіўнасці фізіялагічных працэсаў.

Нервовая  рэгуляцыя ажыццяўляецца нервовай сістэмай жывёл з дапамогай нервовых імпульсаў. НС хуткаўспрымае інфармацыю з навакольнага асяроддзя і дае хуткі адказ.

Гумаральная рэгуляцыя ажыццяўляецца эндакрыннай сістэмай з дапамогаю гармонаў, якія выдзяляюць залозы ўнутранай сакрэцыі. Гэта больш павольная рэгуляцыя, якая кантралюе працэсы росту і развіцця, а таксама абмен рэчываў у арганізме.

Імунітэт – здольнасць арганізма падтрымліваць сваю цэласнасць і біялагічную індывідуальнасць. Адрозніваюць неспецыфічны і спецыфічны механізмы імунітэту.

Да неспецыфічных механізмаў належаць бар’ерная функцыя скуры і слізістых абалонак, бактэрыцыднае дзеянне некаторых ферментаў (лізацым сліны), рэакцыі запалення і фагацытозу.

Спецыфічная ахова – усе формы імуннага адказу, заснаваныя на спецыфічным распазнаванні і знішчэнні чужароднага матэрыялу.

Імуналагічныя рэакцыі чалавека забяспечваюцца клеткамі-лімфацытамі 2 тыпаў: Т-лімфацыты забяспечваюць захоп і знішчэнне клетак хваробатворных бактэрый (забяспечваюць клетачны імунітэт), а В-лімфацыты распазнаюць і знішчаюць чужародныя рэчывы, якія трапілі ў арганізм (забяспечваюць гумаральны імунітэт). На з’яўленне чужародных рэчываў ( іх называюць антыгенамі) клеткі В-лімфацыты пачынаюць выпрацоўваць антыцелы – бялкі, здольныя знішчаць антыгены. У працэсе імуннага адказу акрамя клетак, якія непасрэдна “змагаюцца” з інфекцыяй, фарміруецца група доўгажывучых клетак імуннай памяці. Пры паўторным пападанні ў арганізм інфекцыі такога тыпу гэтыя клеткі хутка размнажаюцца і знішчаюць трапіўшы антыген. На гэтым заснавана сістэма прафілактычныхпрышчэпак ад многіх інфекцыйных захворванняў.


24.03.2015; 12:00
хиты: 1045
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь