пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Этапы энергетычнага абмену: падрыхтоўчы, бескіслародны, кіслародны. Гліколіз, клетачнае дыханне

Дысіміляцыя (энергетычны абмен) – сукупнасць рэакцый распаду, якія забяспечваюць клетку энергіяй.

                Этапы энергетычнага абмену:

  1. Падрыхтоўчы (страваванне): адбываецца ў стрававальным канале пад уздзеяннем ферментаў, пры гэтым бялкі пераўтвараюцца ў амінакіслоты, вугляводы – у глюкозу, тлушчы – у гліцэрыну і тлустыя кіслоты. Гэты этап адсутнічае ў раслін і грыбоў
  2. Бескіслародны (гліколіз): адбываецца ў цытаплазме клетак, прыводзіць да ўтварэння 2 малекул АТФ з 1 малекулы глюкозы
  3. Кіслародны: (толькі ў аэробаў!) адбываецца ў мітахондрыях клетак, прыводзіць да ўтварэння 36 малекул АТФ з 1 малекулы глюкозы

Гліколіз – паслядоўнасць хімічных рэакцый, у выніку якіх 1 малекула глюкозы расшчапляецца на 2 малекулы піравінаграднай кіслаты (ПВК). Гліколіз адбываецца ў цытаплазме клетак усіх жывых арганізмаў, у выніку яго клетка атрымлівае 2 малекулы АТФ.

Клетачнае дыханне – працэсы, якія прыводзяць да атрымання клеткай хімічнай энергіі (у выглядзе АТФ). У анаэробаў ПВК акісляецца да малочнай кіслаты або спірту (браджэнне), у аэробаў – да вуглякіслага газу і вады. Аэробнае дыханне ажыццяўляецца у мітахондрыях клетак у 2 этапы:

  1. цыкл трыкарбонавых кіслот: цыклічнае ферментатыўнае акісленне ПВК да вуглякіслага газу і вады.
  2. акісляльнае фасфарыліраванне: паслядоўныя ферментатыўныя рэакцыі, у ходзе якіх электроны, атрыманыя ў выніку рэакцый акіслення, перамяшчаюцца па ланцужку пераносчыкаў да малекулярнага кіслароду, у выніку чаго атрыманая энергія запасаецца ў выглядзе АТФ.

АТФ (адэназінтрыфосфарная кіслата) – арганічнае злучэнне, якое маецца ва ўсіх жывых клетках і адыгрывае важную ролю ў абмене рэчываў. АТФ заўседы ўтвараецца ў працэсах дысіміляцыі, а расходуецца на розныя патрэбы клеткі і арганізма, напр, на працэсы сінтэзу розных рэчываў, на транспарт рэчываў праз мембрану клеткі, на скарачэнне мышц і рух арганізма, на біялюмінісцэнцыю.

Анаэробы – арганізмы, якія не патрабуюць кіслароду для дыхання.

Аэробы – арганізмы, якія  патрабуюць кісларод для дыхання.

У арганізме ўвесь час працякаюць узаемазвязаныя працэсы расходу і атрымання энергіі, якія можна апісаць наступнымі ўраўненнямі:

Расход         АТФ = АДФ + Ф + 30,6кДж

Утварэнне        АДФ + Ф + 30,6кДж = АТФ


24.03.2015; 11:57
хиты: 811
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь