пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Біясфера і яе кампаненты. Біягеахімічныя функцыі жывога рэчыва.

Біясфера – абалонка Зямлі, састаў, структура і энергетыка якой вызначаецца дзейнасцю жывых арганізмаў.

Граніцы біясферы:   верхняя (абмежавана дзейнасцю УФ-радыяцыі) у атмасферы на вышыні 25-27км (да азонавага экрана). Асобныя споры былі знойдзены на вышыні да 40км.    Ніжняя (абмежавана высокай тэмпературай і ціскам) у літасферы на глыбіні каля 4 км, у гідрасферы – на ўсю глыбыню Сусветнага акіяна (11км). Найбольшая разнастайнасць арганізмаў назіраеца на граніцах сфер: у прыбрэжных зонах, на паверхні глебы.

Структура біясферы:

1Жывое рэчыва  - сукупнасць усіх жывых араганізмаў нашай планеты, якія ў дадзены момант існуюць на Зямлі.

2. Біягеннае рэчыва – карысныя выкапні, створаныя і перапрацаваныя жывымі арганізмамі (торф, каменны вугаль).

3. Коснае рэчыва – рэчывы, створаныя без удзелу жывых арганізмаў (мінералы, горныя пароды)

4. Біякоснае рэчыва - рэчывы, створаныя адначасова жывымі арганізмамі і працэсамі нежывой прыроды (глеба, вада).

5. Радыеактыўнае рэчыва – радыеактыўныя руды і прадукты іх распаду (крыніцы мутацый).

6. Касмагеннае рэчыва – метэарыты, касмічны пыл.

Біягеахімічныя функцыі жывога рэчыва:

1) энергетычная – арганізмы здольны накопліваць, пераўтвараць і расходаваць энергію;

2) газавая – пастаянны абмен О2 і СО2 паміж арганізмамі і асяроддзем у працэсах фотасінтэзу і дыхання;

3) акісляльна-аднаўленчая – разнастайнасць рэакцый, якія адбываюцца ў арганізмах;

4) канцэнтрацыйная – выбіральнае назапашванне арганізмамі хімічных элементаў, рассеяных у навакольным асяроддзі.

Жывое рэчыва біясферы з’яўляецца самым актыўным яе кампанентам, які забяспечвае глабальныя кругавароты хімічных элементаў у біясферы. Кожны кампанент біясферы развіваецца па сваіх законах, існуе не ізалявана, ен адчувае уплыў іншых кампанентаў біясферы і сам уплывае на іх. Біясфера, як і любая жывая сістэма, з’яўляецца ўстойліваў, але ў апошнія дзесяцігоддзі устойлівасць біясферы часта парушаецца ў выніку неразумнай дзейнасці чалавека.


24.03.2015; 11:54
хиты: 1226
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь