пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Будова клеткі. Ядро, яго будова і функцыі. Храмасомы, карыятып.

Да інфармацыйнай сістэмы клеткі адносяцца ядро (у эўкарыет), нуклеоід і плазміды (у пракарыет). Інфармацыя аб будове і функцыях клеткі і цэлага арганізма зашыфравана ў малекулах нуклеінавых кіслот з дапамогай пэўнай паслядоўнасці нуклеатыдаў.

Нуклеоід – кальцавая двухланцужковая малекуда ДНК, у якой запісана інфармацыя аб будове і функцыяніраванні бактэрыяльнай клеткі

Плазміды – кальцавыя малекулы ДНК, якія забяспечваюць устойлівасць клеткі да пэўных фактараў асяроддзя (напрыклад, устойлівасць бактэрый да пэўных антыбіетыкаў)

Ядро – клетачны арганоід, які захоўвае і перадае спадчынную інфармацыю, а таксама рэгулюе ўсе працэсы жыццядзейнасці клеткі.

Ядро маецца ва ўсіх эўкарыятычных клетках за выключэннем спелых эрытрацытаў млекакормячых і сітападобных трубак кветкавых раслін. Арганізм можа мець мнагаядзерныя клеткі: мышцы хордавых, міцэлій некаторых грыбоў. Ядро можна ўбачыць пад мікраскопам толькі ў перыяд паміж дзяленнем клетак (інтэрфазнае ядро), пры дзяленні клеткі яно разбураецца.

                                Будова і функцыі:

  1. ядзерная абалонка складаецца з унутранай і вонкавай мембран, пранізаных порамі, яна аддзяляе ядро ад цытаплазмы і рэгулюе паступленне рэчываў у ядро і выдаленне з ядра
  2. храмацін складаецца з раскручаных ніцей ДНК, злучаных са спецыяльнымі гістонавымі бялкамі. Пры дзяленні клеткі ДНК спіралізуецца і ўтварае храмасомы (арганоіды клетачнага ядра, якія захоўваюць і перадаюць спадчынную інфармацыю). Храмасомы ядра складаюць яго храмасомны набор – карыяттып (колькасць, памеры і форма храмасом, характэрных для дадзенага віду). Для карыятыпу чалавека характэрна 46 храмасом (23 пары)
  3. ядзерка (1-10) – акруглая структура, якая складаецца з РНК і бялкоў; ажыццяўляе сінтэз транспартнай і рыбасомнай РНК, а таксама ўтварэнне рыбасом, неабходных для сінтэзу бялкоў
  4.  ядзерны сок (карыяплазма) – бесструктурная маса, падобная да цытаплазмы, запаўняе прастору паміж ядзернымі структурамі, рэгулюе сінтэз ДНК пры рэплікацыі, і-РНК пры транскрыпцыі

Функцыі ядра:

  1. Захаванне і ўзнаўленне спадчыннай інфармацыі
  2. Кантроль над абменам рэчываў і ўсімі працэсамі жыццядзейнасці клеткі.


24.03.2015; 11:54
хиты: 1032
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь