пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Агульная характарыстыка эвалюцыйнай тэорыі Ч.Дарвіна. Тэорыя штучнага адбору. Ч.Дарвін аб рухаючых сілах эвалюцыі. Асноўныя вынікі тэорыі эвалюцыі

У развіцці біялогіі выдзяляюць 2 перыяды: 1)метафізічны (дадарвінаўскі) і 2)дарвінаўскі. Для 1 характэрна панаванне ўяўленняў аб нязменнасці і мэтазгоднасці жывой прыроды, якую стварыў Бог (крэацыянізм). Але ў гэты перыяд зараджаецца трансфармізм – уяўленне аб зменлівасці арганізмаў пад уздзеяннем асяроддзя, што вядзн да пераўтварэння адных форм у другія. Гэта стварае магчымасць для развіцця біялогіі на прынцыпах гістарызму і эвалюцыі.

Эвалюцыя – незваротны і накіраваны працэс развіцця арганічнага свету і павелічэння разнастайнасці арганізмаў у ходзе іх прыстасавання да зменлівых умоў асяроддзя пад кантролем натуральнага адбору

Дарвін упершыню паказаў, што развіцце жывой прыроды ад больш простых да складаных форм адбываецца натуральным шляхам, без удзелу нейкіх звышнатуральных сіл (Бога, “унутранага імкнення да самаўдасканальвання і інш).

Прадпасылкі ўзнікнення дарвінізму:      

  1. інтэнсіўнае развіцце прыродазнаўчых навук (палеанталогіі, эмбрыялогіі і інш)
  2. дасягненні селекцыі пры вывядзенні новых парод жывел і сартоў раслін
  3. развіцце англійскай палітэканоміі (Д.Рыкарда, А.Сміт – вучэнне аб свабоднай канкурэнцыіТ.Мальтус – закон народанасельніцтва)
  4. кругасветнае падарожжа Ч.Дарвіна на караблі “Бігль”.

Асноўныя палажэнні тэорыі Ч.Дарвіна:

  1. Усе віды жывых істот на Зямлі ўзніклі натуральным шляхам
  2. Арганічныя формы павольна і паступова пераўтвараліся і ўдасканальваліся ў адпаведнасці з умовамі навакольнага асяроддзя
  3. У аснове пераўтварэння арганізмаў і відаў ляжаць спадчыннасць, зменлівасць і натуральны адбор
  4. Натуральны адбор ажыццяўляецца праз складаныя ўзаемаадносіны арганізмаў паміж сабою і з фактарамі нежывой прыроды. Гэтыя ўзаемаадносіны называюцца барацьбой за існаванне
  5. Вынікам эвалюцыі з’яўляецца прыстасаванасць арганізмаў да ўмоў іх пражывання і разнастайнасць відаў у прыродзе.

Роля тэорыі ў развіцці прыродазнаўсва:

Эвалюцыйная тэорыя Дарвіна мела вялікае значэнне для фарміравання светапогляду вучоных, паколькі падрывала веру ў крэацыяніскія погляды аб нязменнасці відаў. Дарвінізм стаў метадалагічнай навукай: усе біялагічныя навукі (батаніка, заалогія і інш) пачалі разглядаць аб’екты вывучэння з пазіцый іх эвалюцыйнага развіцця. Пры гэтым эвалюцыйная тэорыя грунтавалася на фактах з многіх навук. Тэорыя Дарвіна знаходзіцца таксама ў цеснай сувязі з селекцыйнай практыкай.


24.03.2015; 11:54
хиты: 1335
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь