пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Генатыпічная зменлівасць: камбінатыўная і мутацыйная. Тыпы мутацый, іх прычыны. Роля мутацый у эвалюцыі арганічнага свету і выкарыстанне ў селекцыі.

Генатыпічная зменлівасць – спадчынныя змяненні прызнакаў арганізма, вызначаемыя генатыпам, якія захоўваюцца ў радзе пакаленняў.

Уласцівасці генатыпічнай зменлівасці:  а) змяненні перадаюцца па спадчыне,  б) змяненні індывідуальныя, праяўляюцца ў некаторых асобін,  в) змяненні ўзнікаюць скачкападобна (выпадкова)

Віды генатыпічнай зменлівасці: а) камбінатыўная зменлівасць – звязана з атрыманнем ў спадчыну новых спалучэнняў генаў у генатыпе у выніку кан’югацыі і красінговеру, а таксама незалежнага разыходжання храмасом пры меезе;  б) мутацыі – раптоўныя стойкія натуральныя ці штучна вызваныя змяненні генатыпу.

Мутант – арганізм, зменены ў выніку мутацыі.

                                Тыпы мутацый:

  1. геныя (кропкавыя) – змяненні структуры асобных генаў(серпавіднаклетачная анемія)
  2. храмасомныя - змяненні структуры асобных храмасом (сіндром кацінага крыку)
  3. геномныя – змяненні колькасці храмасом у храмасомных наборах арганізмаў (сіндром Дауна)

                            Прычыны мутацый:

  1. памылкі пры рэплікацыі ДНК і транскрыпцыі РНК ў клетках
  2. неразыходжанне храмасом пры дзяленні клетак
  3. пранікненне ў арганізм вірусаў і бактэрый, якія могуць парушыць структуру ДНК
  4. уздзеянне мутагенаў – фактараў асяроддзя, здольных вызываць мутацыі (іанізуючае выпраменьванне, тэмпература, розныя хімічныя рэчывы)

                            Роля мутацый у эвалюцыі:

  1. павялічваюць гетэрагеннасць папуляцыіі з’яўляюцца зыходным матэрыялам для дзеяння натуральнага адбору
  2. паляпшаюць прыстасаванасць некаторых арганізмаў да зменлівых умоў навакольнагаасяроддзя
  3. удалыя спалучэнні генаў падхопліваюцца натуральным адборам і служаць зыходным матэрыялам для ўтварэння новых відаў

                             Значэнне для селекцыі:

З’яўляюцца матэрыялам для штучнага адбору, які ажыццяўляе чалавек пры вывядзенні новых парод жывел і сартоў раслін.


24.03.2015; 11:51
хиты: 1011
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь