пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Бялкі, іх будова і функцыі.

Бялкі – біялагічныя палімеры, манамерамі якіх з’яўляюцца астаткі 20 розных амінакіслот.  

Хімічны састаў:   вуглярод, вадарод, кісларод, азот, сера (у некаторых)

Бялкі складаюць ад 8% да 20% масы клеткі

Будова:  малекулы бялкоў, у залежнасці ад іх амінакіслотнага састава могуць быць прадстаўлены клубком (глабулярныя бялкі – глабулін, інсулін), ці ніццю (фібрылярныя бялкі – керацін, міязін). Кожнаму бялку характэрна свая асаблівая геаметрычная форма – канфармацыя, якая можа быць прадстаўлена 4 узроўнямі арганізацыі:

  1. першасная структура – паслядоўнасць амінакіслотных астаткаў, злучаных паміж сабою пептыднымі сувязямі;
  2. другасная структура –спіралізацыя поліпептыднага ланцуга за кошт утварэння вадародных сувязей;
  3. трацічная структура – укладка спіралі ў выглядзе глобулы (клубка), якая падтрымліваецца вадароднымі, дысульфіднымі, іоннымі сувязямі, а таксама гідрафобнымі ўзаемадзеяннямі;
  4. чацвярцічная структура – сумеснае аб’яднанне некалькіх глобул у адзіную малекулу (такую структуру мае, напрыклад, бялок крыві гемаглабін).

Важнейшыя ўласцівасці бялку:

Дэнатурацыя – працэс разбурэння прыроднай структуры бялковай малекулы пад уздзеяннем фактараў навакольнага асяроддзя.

Рэнатурацыя – аднаўленне прыроднай структуры бялку.

Бялкі выконваюць у арганізме мноства важнейшых функцый:

  1. структурная – бялкі ўвайходзяць у састаў абалонак клетак, касцей, храсткоў і інш. біялагічных структур ( калаген, керацін, фібрын, эласцін);
  2. ферментатыўная – бялкі-ферменты паскараюць хімічныя рэакцыі ў арганізме (каталаза, амілаза, пепсін, ліпаза);
  3. рэгуляторная – бялкі-гармоны рэгулююць абмен рэчываў у арганізме (інсулін, глюкагон і інш.);
  4. транспартная – бялкі гемаглабін і міяглабін пераносяць кісларод у крыві і мышцах;
  5. рухальная – бялкі акцін і міязін у саставе мышц, шгуцікаў, раснічак забяспечваюць рух арганізма і асобных клетак;
  6. ахоўная – бялкі крыві імунаглабуліны, інтэрферон ахоўваюць арганізм ад інфекцый;
  7. рэцэптарная – бялок апсін у складзе святлоадчувальнага пігмента радапсіна сятчаткі вока ўспрымае святло і забяспечвае работу органа зроку;
  8. запасальная – бялкі альбумін, казеін служаць для харчавання зародка птушкі, млекакормячага;
  9. энергетычная – бялок раслін клейкавіна з’яўляецца крыніцай энергіі для клеткі і арганізма.


24.03.2015; 11:49
хиты: 1178
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь