пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Нуклеінавыя кіслоты (НК). Будова нуклеатыдаў. Будова і функцыі ДНК і РНК клеткі.

НК – прыродны высокамалекулярныя арганічныя злучэнні, якія забяспечваюць захаванне і перадачу спадчыннай інфармацыі ў жывых арганізмаў

У склад НК увайходзяць элементы вуглярод, вадарод, кісларод, азот, фосфар. НК – палімеры, манамерамі якіх з’яўляюцца нуклеатыды. У склад нуклеатыда ўвайходзіць азоцістая аснова (адэнін, гуанін, цытазін і тымін – у склад ДНК, адэнін, гуанін, цытазін і урацыл – у склад РНК), а таксама цукар (рыбоза – у склад РНК, дэзоксірыбоза – у склад  ДНК)

Будова ДНК

Дэзоксірыбануклеінавая кіслата (ДНК) складаецца з 4 тыпаў азоцістых асноў: адэнін (А), тымін (Т), гуанін (Г) і цытазін (Ц); дэзоксірыбозы і астаткаў фосфарнай кіслаты. Нуклеатыды звязаны ў поліпептыдны ланцуг за кошт астаткаў фосфарнай кіслаты; 2 поліпептыдныя ланцугі звязаны ў двайную спіраль за кошт вадародных сувязей паміж камплементарнымі парамі азоцістых асноў: А – Т, Г – Ц.

Камплементарнасць – прасторавая і хімічная адпаведнасць паміж рэагуючымі рэчывамі.

 Рэплікацыя – працэс самападваення малекул ДНК, які забяспечвае дакладнае капіраванне генетычнай інфармацыі і перадачу яе ад пакалення да пакалення

Рэплікацыя ДНК адбываецца ў перыяд інтэрфазы перад дзяленнем клеткі.

Рыбануклеінавая кіслата (РНК), у адрозненні ад ДНК, адналанцужковая, мае меншця памеры малекулы, утрымлівае ў сваім саставе рыбозу замест дэзоксірыбозы, азоцістую аснову урацыл (замест тыміну). У клетцы маецца некалькі разнавіднасцей РНК ( у залежнасці ад функцый)

  1. транспартная РНК (т-РНК): пераносіць амінакіслоты да места сінтэза бялку, знаходзіцца ў цытаплазме клетак
  2. інфармацыйная, або матрычная РНК (і-РНК): пераносіць інфармацыю аб  першаснай структуры бялковай малекулы з ядра клеткі да рыбасом, дзе адбываецца сінтэз бялку
  3. рыбасомная РНК (р-РНК): у комплексе са спецыяльнымі бялкамі утварае рыбасомы – клетачныя структуры, у якіх адбываецца сінтэз бялку.

ДНК знаходзіцца ў ядры клеткі,выконвае функцыі захавання і перадачы спадчыннай інфармацыі

РНК знаходзіцца ў цытаплазме клетак, забяспечвае сінтэз разнастайных бялкоў


24.03.2015; 11:49
хиты: 1037
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь