пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

49. Нацыянальна-патрыятычная тэма ў творчасці Ф. Багушэвіча. Адметнасць і падабенства адлюстравання нацыянальнай праблематыкі ў зборніках “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” (аналіз вершаў). Верш “Мая дудка” на памяць. Фальклорныя вобразы і матывы ў мастацкай структуры паэтычных твораў.

Недалёкае мінулае пакінула ў памяці толькі ўспаміны аб паншчыне, забароне роднага слова, культурным заняпадзе. Таму Ф. Багушэвіч імкнуўся скіраваць свой погляд у той перыяд, калі беларускі народ стварыў выдатную культуру і літаратуру. На канкрэтных гістарычных фактах з мінулага ён выхоўваў высакародныя гістарычныя пачуцці. Супрацьпастаўленне далёкай мінуўшчыны тагачаснай рэчаіснасці было апраўданым, бо дапамагала змагацца за ажыццяўленне пастаўленай мэты - абуджэнне нацыянальнай свядомасці народа.

Мая дудка

Эх, скручу я дудку!

Такое зайграю,

Што ўсім будзе чутка

Ад краю да краю!

Ой! то будзе гранне,

Як на павітанне

І як на васэле,

Нядоўга тыкеле*:

Прэндка скончу песні...

Покі дудка трэсне,

Ці паглохнуць людзі,

Ці высахнуць грудзі,

Сілы надарвуцца

На радаснай дудца,

І выцякуць слёзы

На сухія лозы...

Выйдзе душа парай,

Падымецца з хмарай,

Туманом па рэчца

Расой разліецца,

Каласочкі зрося,

Каб жыта ўдалося,

А хлеб з'ядуць людзе,

І зноў сляза будзе.

Ну, дык грай жа, дудка,

Каб жа была чутка,

Каб аж вушы драла;

Каб ты так іграла,

Каб зямля скакала!

Заграй так васола,

Каб усе у кола,

Узяўшыся ў бокі,

Ды пайшлі у скокі,

Як віхор у полю -

Аж выючы з болю,

Каб аж рагаталі,

А усё скакалі...

Каб скакалі горы,

Як фаля на моры,

Як паны на балі, -

Каб вот як скакалі!

Каб аж пыл курыўся,

Каб свет заваліўся

Ды усё круціўся,

Як у нашага брата

У п'янога хата...

          Га! чаму ж не граеш?

Хіба ты не знаеш,

Не ведаеш хіба,

Што, як тая рыба

Ды на лёдзе б'ецца,

Так вот я, здаецца,

Сорак гадоў б'юся,

Ніяк не звярнуся,

Ніяк не натраплю

Вадзіцы хоць каплю,

Ды такой вадзіцы,

Ды з такой крыніцы,

Што як хто нап'ецца,

Дык вольным стаецца.

Грай, васола ж грай

Альбо долю дай!..


хиты: 186
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь