ШПІЛЕЎСКІ Павел Міхайлавіч [псеўданімы Драўлянскі, Знаем ы чалавек, Барон I к с ; 31.10(12.11).1823 — 17(29). 10.1861]
Беларускі этнограф, пісьменнік, публіцыст i тэатральны крытык. Нарадзіўся ў в. Шыпілавічы Бабруйскага павета ў сям'і святара. У 1843 скончыў Мінскую духоўную семінарыю, у 1847 — Пецярбургскую духоўную акадэмію. Працаваў настаўнікам славеснасці Варшаўскага павятовага вучылішча, з 1853 — пакаёвым наглядчыкам Галоўнага педагагічнага інстытута ў Пецярбургу, з 1855 — настаўнікам школы пры экспедыцыі нарыхтоўкі дзяржаўных папер.
Яшчэ ў час навучання ў семінарыі ў яго выявілася цяга да вывучэння роднага краю. У 1845 ён паслаў у Аддзяленне рускай мовы Расійскай акадэміі
навук складзены ім слоўнік беларускай мовы, а праз год пачаў друкаваць даследаванне «Беларускія народный павер'і» (1846—52) — частку рукапіснай працы «Слоўнік i караняслоў беларускай гаворкі». У 1853 Ш. накіраваўся ў экспедыцыю па Беларусі. За тры гады ён аб'ездзіў Гродзенскую, Віцебскую i Мінскую губ., што дало яму багаты матэрыял па вывучэнні краю. Свае назіранні i ўражанні Ш. друкаваў у часопісе «Современник» у 1853—55 пад назвай «Падарожжа па Палессі i Беларускім краі» (13 гісторыкаэтнаграфічных i публіцыстычных нарысаў). У «Падарожжы...» аўтар прыводзіў гістарычныя звесткі пра населения пункты, якія яму давялося наведаць, цімат увагі аддаваў ix этнаграфічнаму апісанню (побыт сялян, ix адзенне, жыллё, абрады, кірмашы i святы, песні, казкі i паданні). У 1853— 56 Ш. надрукаваў працу «Беларусь у характарыстычных апісаннях i фантастычных яе казках», якая ўключала 16 нарысаў з багатым этнаграфічным матэрыялам. У нарысы Ш. ўключыў шэраг перапрацаваных i перакладзеных ім на рускую мову беларускіх казак («Сястрачараўніца», «Залаты шчупак», «ЧароўнаЯ/ кветка» i інш.), шырока i грунтоўна адлюстраваў побыт беларусаў («Калядныя вячоркі», «Ігрышчы», «Радзіны, хрысціны», «Пахаванні i памінкі», «Валачобнікі» i інш.), змясціў многія дзесяткі бел. народных песень i
іншых вусных твораў з падрадковым перакладам на рускую мову. Працы Ш. ўпершыню пазнаёмілі ў папулярнай форме шырокія колы грамадскасці Расійскай імперыі з побытам i вуснапаэтычнай творчасцю беларускага народа. Яго нарысы былі з цікавасцю сустрэты чытачамі, крытыкай i вучонымі, станоўчую ацэнку ім даў М.Г.Чарнышэўскі. У 1855 асобнай кнігай выйшла яго дзіцячая аповесць «Цыгане», у 1857 надрукаваны драматичны твор «Дажынкі». У розных перыядычных выданнях («Пантеон», «Сын Отечества» i інш.) ён змясціў некалькі артыкулаў пра тэатральнае i літаратурнае жыццё Расіі, па гісторыі Беларусі.
Грамадскапалітычныя погляды Ш. фарміраваліся пад уплывам рэвалюцыйнадэмакратычнай думкі. таго часу. Ш. абурала тое, што тагачасныя вучоныя зусім мала звярталіся да вывучэння свайго народа. У сваіх творах ён праводзіў i адстойваў ідэю самабытнасці i самастойнасці беларускай мовы, якую ён лічыў сваёй роднай, падкрэсліваў цесную гістарычную сувязь беларускага i рускага народа. Ён спагадліва ставіўся да сялян i адзначаў ix станоўчыя маральныя якасці: працавітасць, кемлівасць, сціпласць, бескарыслівасць. У процівагу рэакцыйнай публіцыстыцы пра забітасць i асуджанасць на выміранне беларускага народа ён сцвярджаў, што яго землякі імкнуцца да авалодання ведамі, навукай, мастацтвам. Выказваў цікавыя думкі пра пашырэнне ведаў сярод простага народа. Заўчасная смерць на 38м годзе жыцця спыніла пленную дзейнасць таленавітага асветніка.