Гэта першае выданне твора, напісанага ў 1857 г. Вершаванае апавяданне складаецца з дзвюх частак-быліц: "Злая жонка" і "Халімон на каранацыі".
У Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва ёсць рукапіс быліцы "Халімон на каранацыі" нявызначанай асобы з праўкай (1920-я гг.), а таксама рукапіс усяго апавядання нявызначанай асобы (1930-я гг.).
У быліцы "Злая жонка" расказваецца пра тое, як свавольная жонка спачатку пасварыла мужа з яго братам, а потым праз яе нядбальства загінула іх уласнае дзіця. Аўтар асуджае п'янства і распусту, амаральныя паводзіны, якія даводзяць да бяды.
У быліцы "Халімон на каранацыі" расказваецца як вясковы старшына Халімон Забалотны ездзіў у Маскву на каранацыю імператара Аляксандра II. Герой твора па-свойму асэнсоўвае падзеі, праз яго разважанні аўтар як бы падводзіць чытача да думкі, што "бацькоўскі клопат" цара пра сваіх падданых няшчыры, вернападданніцкія настроі народа нетрывалыя. Твор быў забаронены для публікацыі