Вільготнасць – неабходная ўмова існавання ўсіх арганізмаў; вада – асяроддзе для ўсіх рэакцый метабалізму, асяроддзе жыцця для водных арганізмаў. Па патрабавальнасці да вады расліны:
- гідрафіты(наземна-водныя: аір, гарлачык)
- гіграфіты (вільгацелюбівыя: папаратнікі, імхі)
- мезафіты (нармальнае ўвільгатненне: большасць раслін)
- ксерафіты(засухаўстойлівыя: кактус, саксаул)
Недахоп вільгаці з’яўляецца прычынай абмежаванасці жыцця – дзейнасці і распаўсюджанасці арганізмаў. Прыстасаванні да недахопу вільгаці:
у раслін – глыбокія карані, васковы налет на лістах, лісты-калючкі, кароткі жыццевы цыкл; у жывел – норны спосаб жыцця, запасанне тлушчу, летняя спячка.