пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

1. Неарганічныя рэчывы клеткі, іх роля ў жыцці жывых арганізмаў.

Неарганічныя рэчывы клеткі:  вада (70-80%), мінеральныя солі (1-1,5%).

Уласцівасці вады:  высокая тэмпература кіпення і плаўлення, здольнасць да выпарэння і высокая цеплаправоднасць, высокая ўдзельная цеплаёмістасць, капілярны эфект (здольнасць падымацца ўверх за кошт счаплення малекул адна з адной). Уласцівасці вады звязаны з малымі памерамі яе малекул і палярнасцю малекул (малекула вады – дыполь), а таксама са здольнасцю малекул вады ўтвараць паміж сабою вадародныя сувязі.

Функцыі вады:

1) асяроддзе для працякання рэакцый;

2) рэагент для некаторых рэакцый (гідроліз бялкоў і вугляводаў, дысацыяцыя солей);

3) забеспячэнне ў клетцы осмасу (транспарту рэчываў праз мембрану) і тургару (нацяження абалонкі клеткі);

4) удзел утэрмарэгуляцыі;

5) растварэнне рэчываў: гідрафільныя злучэнні (мінеральныя солі, амінакіслоты, монацукрыды) добра раствараюцца ў вадзе, гідрафобныя (ліпіды, поліцукрыды) у вадзе не раствараюцца.

Мінеральныя солі знаходзяцца ў клетцы галоўным чынам у дысацыіраваным стане (у выглядзе іонаў): Na+, K+, Mg2+, Ca2+ - катыёны;  HCO3-, SO42-, HPO42- - аніёны. Часткова мінеральныя солі могуць знаходзіцца ў цвёрдым стане: карбанаты і фасфаты кальцыю, злучэнні фтору.

Функцыі мінеральных солей:

1) стварэнне трансмембраннага патэнцыялу клеткі і забеспячэнне ўзбуджальнасці клетачнай мембраны (дасягаецца за кошт рознай канцэнтрацыі іонаў калію і натрыю ўнутры і за межамі клеткі: унутры больш калію)

2) стварэнне буферных раствораў, якія падтрымліваюць кіслотна-шчолачную раўнавагу ўклетцы і арганізме;

3) забеспячэнне асматычныхуласцівасцей клетак;

4) нерастваральныя солі (фасфаты, карбанаты) увайходзяць у састаў касцей, зубоў, ракавін і да т.п.


24.03.2015; 12:04
хиты: 843
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь