пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Задачы, асноўныя накірункі і дасягненні селекцыі. Асноўныя метады селекцыі. Інбрыдынг, аўтбрыдынг, аддаленая гібрыдызацыя.

Селекцыя – навука аб метадах стварэння новых і паляпшэння існуючых сартоў культурных раслін, парод жывел і штомаў мікраарганізмаў, якія выкарыстоўвае чалавек для сваіх мэт.

Сорт (парода, штам) – штучна створаная чалавекам папуляцыя раслін (жывел, мікраарганізмаў), якія валодаюць неабходнымі для чалавека ўласцівасцямі.

                                            Задачы селекцыі:

  1. павышэнне ўраджайнасці сартоў і прадукцыйнасці парод
  2. стварэнне парод і сартоў, устойлівых да шкоднікаў і хвароб, прыгодных да прамысловага вырошчвання.

                                      Метады селекцыі:

  1. падбор зыходнага матэрыяла
  2. гібрыдызацыя
  3. штучны адбор
  4. кланіраванне, культура тканак
  5. стварэнне генетычна мадыфіцыраваных арганізмаў

                                    Дасягненні беларускіх селекцыянераў.

У 1993г былі створаны тры інстытуты: БелНДІ пладаводства, БелНДІ агародніцтва і БелНДІ бульбаводства. Там выведзены многія сарты пладовых культур ( яблыні Антэй, Бананавае, Беларускі сінап, Мінскае), сарты бульбы (Тэмп, Лошыцкі, Ласунак) ураджайнасцю да 700ц/га. Спецыялісты БелНДІ жывелагадоўлі вывелі пароды свіней Беларуская чорна-пярэстая, Буйная белая (дасягаюць 100кг за 180 дзен, 9-12 парасят за апарос).

Біятэхналогія – прымяненне арганізмаў і біялагічных працэсаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і медыцыне.

                                   Асноўныя напрамкі:

  1. штучны мутагенез: атрыманне патрэбных мутацыў з дапамогай УФ-прамянеў, хімічных злучэнняў і інш.
  2. штучны адбор: адбор мікраарганізмаў, якія найбольш актыўна сінтэзуюць патрэбныя чалавеку рэчывы ( антыбіетыкі, гармоны і г.д.)
  3. генная інжынерыя: мэтанакіраванае стварэнне новых генетычных камбінацый і ўбудаванне іх у генетычны апарат бактэрый з наступным кланіраваннем патрэбных генаў.

У апошнія дзесяцігоддзі вядзецца актыўная работа па стварэнні трансгенных сартоў раслін, якія маюць чужародныя гены ў складзе свайго генатыпу. Напрыклад, выведзены сарты таматаў, якія маюць абсалютную ўстойлівасць да фітафторы за кошт наяўнасці ў іх генатыпе спецыяльных генаў устойлівасці да дадзенай хваробы.


24.03.2015; 12:04
хиты: 1098
рейтинг:+1
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь