Меез – спосаб дзялення клеткі, пры якім з дыплоіднай мацярынскай клеткі ўтвараюцца 4 дачэрнія з паменшаным удвая (гаплоідным) наборам храмасом.
Меез складаецца з 2 ідучых адно за адным дзяленняў, кожнае з якіх уключае 4 фазы.
І дзяленне (рэдукцыйнае)
Прафаза І: адбываецца разбурэнне ядзернай абалонкі, спірылізацыя храмасом, красінговер – абмен участкамі гамалагічных храмасом, які вядзе да пераразмеркавання генаў, фарміруецца верацяно дзялення;
Метафаза І: біваленты (падвоеныя храмасомы) выстройваюцца па экватару клеткі і прымацоўваюцца да ніцей верацяна дзялення
Анафаза І: ніці верацяна расцягваюць біваленты да палюсоў клеткі
Тэлафаза І: (у раслін адсутнічае): ніці верацяна разбураюца, фарміруецца ядзерная абалонка, клетка дзеліцца на 2 дачэрнія гаплоідныя клеткі (1n, 2с)
ІІ дзяленне (выроўніваючае)
Прафаза ІІ: разбураецца ядзерная абалонка, спірылізуюцца храмасомы, утвараецца верацяно дзялення
Метафаза ІІ: двухраматыдныя храмасомы (біваленты) выстройваюцца па Анафаза ІІ: біваленты распадаюцца на асобныя храмасомы, ніці верацяна расцягваюць храмасомы да палюсоў клеткі
Тэлафаза ІІ: ніці верацяна разбураюца, храмасомы дэспірылізуюцца (раскручваюцца), фарміруецца ядзерная абалонка, клетка дзеліцца на 2 дачэрнія гаплоідныя клеткі (1n, 1с)
Значэнне меезу:
- утварэнне гаплоідных клетак (гамет, спор) у жыццевым цыкле арганізмаў;
- дасягненне велізарнай генетычнай разнастайнасці ў выніку красінговеру і выпадковага размеркавання генетычнага матэрыяла паміж клеткамі, якія даюць пачатак новым арганізмам.
Падабенства мітозу і меезу:
- складаюцца з падобных стадый
- вядуць да павелічэння колькасці клетак.
Адрозненні:
- пры мітозе адбываецца 1, а пры меезе – 2 дзяленні
- пры мітозе адсутнічае красінговер
- пры мітозе ўтвараюцца дыплоідныя, а пры меезе – гаплоідныя клеткі.