Вірусы – найдрабнейшыя жывыя арганізмы, якія не маюць клетачнай будовы і з’яўляюцца паразітамі клетак пракарыетаў і эўкарыетаў.
Будова: існуюць у 2 формах – пазаклетачнай (вірыен) і ўнутрыклетачнай (комплекс вірус/клетка).
Памеры: 30-300нм, таму бачны толькі ў электронным мікраскопе.
Вірыен - поўнасцю сфарміраваная вірусная часцінка. Будова:
1) НК (ДНК або РНК) лінейнай або кальцавой будовы
2) капсід- бялковая абалонка самаго віруса
3) абалонка (з мембраны клеткі-гаспадара)
Асаблівасці жыццядзейнасці:
Па-за клеткай вірус выглядае, як нежывое рэчыва (крышталізуецца, не праяўляе прызнакаў жыцця). Унутры клеткі-гаспадара можа паводзіць сябе 2 спосабамі:
І. Вірусная НК трапляе ў цытаплазму клеткі, убудоўваецца ў ДНК клеткі-гаспадара, і клетка замест уласных бялкоў пачынае ўтвараць бялкі і ДНК віруса. У цытаплазме клеткі адбываецца самазборка вірусных часцінак; калі накопліваецца шмат вірыенаў, клетка разрываецца і вірусныя часцінкі пападаюць у міжклетачную прастору і заражаюць новыя клеткі.
ІІ. Вірусная НК убудоўваецца ў ДНК клеткі-гаспадара і застаецца там, не праяўляючы ніякай актыўнасці. НК віруса рэпліцыруецца разам з ДНК клеткі-гаспадара і трапляе ў новыя клеткі пры дзяленні клеткі. Затым па нейкіх (пакуль невядомых) прычынах вірус актывізуецца і пачынае развівацца па шляху І.
Вірусы вызываюць розныя захворванні:
- у раслін – мазаічная хвароба тытуню, паласатасць кветак цюльпана
- у жывел – яшчур, чуму, саркому
- у чалавека – грып, воспа, поліеміеліт, гепатыт, герпес, рак, СНІД.
СНІД – сіндром набытага імуннага дэфіцыту, невылечная хвароба, пры якой у арганізме разбураюцца клеткі імуннай сістэмы. Хвароба вызываецца вірусам ВІЧ (вірус імунадэфіцыту чалавека), які перадаецца праз кроў, з малаком маці або пры палавых кантактах. Прафілактыка СНІДу:
1) здаровы лад жыцця, трывалыя шлюбныя адносіны;
2) карыстанне прэзерватывамі (засцерагае на 97%)
3) строгае захаванне правіл стэрылізацыі інструментаў у мед. установах.
Бактэрыяфагі – вірусы бактэрый. Вірулентныя фагі – вірусы, якія знішчаюць бактэрыі. Умераныя фагі не вядуць да гібелі бактэрыяльнай клеткі, могуць пераносіць генетычны матэрыял ад адной бактэрыі да другой.
Віроіды – кароткія фрагменты кальцавой адналанцужковай РНК, не пакрытыя бялковай абалонкай. Вызываюць захворванні раслін.