Эвалюцыя – неабарачальны працэс гістарычнага развіцця арганічнага свету і павелічэнне разнастайнасці арганізмаў к ходзе пастаяннага прыстасавання арганізмаў да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя.
У наш час распрацавана сінтэтычная тэорыя эвалюцыі. Яе асноўныя палажэнні:
1) матэрыялам для эвалюцыі служаць мутацыі, папуляцыйныя хвалі, паток генаў (гэтыя фактары носяць выпадковы і ненакіраваны характар);
2) напраўляючы фактар эвалюцыі – натуральны адбор;
3) найменшая адзінка эвалюцыі – папуляцыя (сукупнасць асобін 1 віду, адносна ізаляваных ад іншых асобін таго ж віду);
4) эвалюцыя носіць паступовы і працяглы характар;
5) відаўтварэнне як этап эвалюцыі ўяўляе сабою паслядоўную змену адной папуляцыі другою;
6) від складаецца з генетычна аднародных адзінак – падвідаў і папуляцый;
7) абмен генамі магчымы толькі ўнутры віду паміж яго папуляцыямі;
8) макраэвалюцыя (утварэнне родаў, класаў, тыпаў) ідзе толькі шляхам мікра эвалюцыі)
9) эвалюцыя непрадказальная і не накіравана да нейкай пэўнай мэты.
Мікра эвалюцыя – працэсы, якія вядуць да ўтварэння новых відаў.
Элементарнай адзінкай мікраэвалюцыі з’яўляецца папуляцыя. У аснове мікраэвалюцыі ляжыць зменлівасць (камбінатыўная, мутацыйная). Элементарная эвалюцыйная з’ява – доўгатэрміновае і ненакіраванае змяненне генафонду папуляцыі ва ўмовах пэўнага змянення навакольнага асяроддзя. Пад уздзеяннем натуральнага адбору з пакалення ў пакаленне будуць захоўвацца найбольш прыстасаваныя фенатыпы, што прывядзе де змянення генафонду папуляцыі.