Грэгар Мендэль - чэшскі вучоны, які ў 1856-65гг у доследах на гароху устанавіў некаторыя заканамернасці пры наследаванні асобных прызнакаў, напр.
І закон Мендэля: пры скрыжаванні 2 гомазіготных асобін, якія адрозніваюцца па 1 пары альтэрнатыўных прызнакаў, усе патомства І пакалення будзе аднастайным.
ІІ закон Мендэля: Пры скрыжаванні 2 гетэразіготных асобін
(гібрыдаў І пакалення) у патомстве назіраецца расчапленне прызнакаў у суадносіне 3:1.
Схемы скрыжавання:
Р: ♀ АА × ♂аа
G: А а
F1: Аа – аднастайнасць
Р: ♀ Аа × ♂Аа
G: А, а А, а
F2: АА, 2Аа, аа
Цыталагічныя асновы:
а) асобныя прызнакі арганізмаў пры скрыжаванні не знікаюць, а захоўваюцца ў патомстве;
б) кожная гамета атрымлівае толькі 1 алель з кожнай пары;
в) незалежнае разыходжанне храмасом пры меезе забяспечвае роўнаверагоднае пападанне алельных генаў у розныя гаметы;
г) мужчынскія і жаночыя гаметы, якія нясуць розныя алелі аднаго гена, пры апладненні злучаюцца выпадковым чынам;
д) кожны арганізм наследуе па 1 алелю (для кожнага прызнака) ад кожнай бацькоўскай асобіны.
Альтэрнатыўнымі называюцца ўзаемавыключальныя прызнакі, абумоўленыя алельнымі генамі.
Алельнымі называюцца гены, размешчаныя ў аднолькавых участках гамалагічных храмасом.