Святло – асноўная крыніца энергіі для фотасінтэзу, падтрымання цеплавога балансу, умова арыентацыі арганізмаў у прасторы, важнейшы сігнальны фактар.
Па патрабавальнасці да святла:
Расліны – светлалюбівыя(сасна, пшаніца), ценелюбівыя(кісліца, ландыш), ценевынослівыя (елка, пырнік)
Жывелы – дзенныя(жаваранак, капусны бялян), начныя (сава, кот), прыцемкавыя (заяц, вожык)
Фотаперыядызм – рэакцыя арганізма на сезонныя змяненні працягласці дня і ночы, якія праяўляюцца ў ваганнях інтэнсіўнасці і характару фізіялагічных працэсаў, напр., у раслін – цвіценне, лістапад; у жывел – лінька, міграцыі, спячка)