пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Від - біялагічная сістэма. Крытэрыі і арэал віду.

Від – сукупнасць папуляцый асобін, якія валодаюць морфафізіялагічным падабенствам, насяляюць у прыродзе пэўны арэал, свабрдна скрыжоўваюцца паміж сабою і даюць пладавітае патомства.

Арэал – частка зямной паверхні (тэрыторыі або акваторыі), у межах якой распаўсюджаны асобіны дадзенага віду.

Крытэрыі віду:

1. Марфалагічны – заснаваны на спадчынным падабенстве знешняй будовы асобін. Шырока выкарыстоўваўся ў мінулым. Недастатковы для адрознення відаў, таму што ў прыродзе існуе ўнутрывідавы полімарфізм (адрозненні паміж самцамі і самкамі, старымі і маладымі), а таксама існуюць віды-двайнікі(15 відаў знешне аднолькавых камароў, 2 віды пацукоў і г.д).

2. Фізіелага- біяхімічны – падабенства ў фізіялагічных працэсах і біяхімічных структурах. Недастатковы: есць віды са сходнымі біяхімічнымі паказчыкамі і, наадварот – фізіялогія жабы і апалоніка вельмі адрозніваецца

3. Геаграфічны – вызначае тэрыторыю (арэал), у межах якой сустракаюцца асобіны дадзенага віду. Віды могуць быць шырока распаўсюджаны (касмапаліты) або сустракацца лакальна (эндэмікі). Недастатковы: арэал аднаго віду можа быць разарваны (ландыш майскі), або можа практычна супадаць у 2 відаў (ізюбр і амурскі тыгр)

4. Экалагічны – заснаваны на адрозненнях у месцапражыванні і спосабах харчавання. Недастатковы: сутракаюцца віды з падобнымі экалагічнымі патрэбамі (усе вусатыя кіты харчуюцца планктонам)

5. Генетычны вызначаецца адрозненнямі  ў колькасці, форме і памерах храмасом, нуклеатыдным саставе ДНК асобін розных відаў.Кожны від мае свой відавы карыятып, г.зн. генетычны крытэрый з’яўляецца галоўным, але не ўнівнрсальным (пры поліплаідыі і анеўплаідыі колькасць храмасом змяняецца: хвароба Даўна – 47 храмасом).

Такім чынам, кожны крытэрый паасобку не можа быць прыменены для вызначэння віду. Неабходна ўлічваць сукупнасць крытэрыяў.


24.03.2015; 12:00
хиты: 1042
рейтинг:+1
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь