пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Макраэвалюцыя, яе доказы.

Эвалюцыя – неабарачальны працэс гістарычнага развіцця арганічнага свету і павелічэнне разнастайнасці арганізмаў к ходзе пастаяннага прыстасавання арганізмаў да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя.

Макраэвалюцыя – узнікненне новых родаў, класаў, тыпаў.

Доказы эвалюцыі:

  1. малекулярна-генетычныя:  усе арганізмы маюць у сваім саставе ДНК і РНК, у якіх зашыфравана спадчынная інфармацыя; генетычны код з’яўляецца ўніверсальным для ўсіх арганізмаў планеты; у састаў бялкоў усіх арганізмаў уваўходзяць 20 пэўных амінакіслот.
  2. Палеанталагічныя:  выкапневыя рэшткі арганізмаў дазваляюць прасачыць эвалюцыю тых ці іншых груп арганізмаў ад продкавых форм (аўстралапітэк – чалавек умелы –  чалавек прамаходзячы – чалавек разумны)
  3. Параўнальна-анатамічныя: наяўнасць гамалагічных і аналагічных органаў, рудыментаў і атавізмаў
  4. Эмбрыялагічныя:  кожны арганізм у працэсе свайго эмбрыянальнага развіця (антагенэзу) паўтарае асноўныя стадыі гістарычнага развіцця свайго віду (філагенез віду), напр., зародак чалавека на розных стадыях: зігота(аднаклетачныя) – гаструла (двухслаевыя) – падобны да зарока рыбы (з жабернымі шчылінамі) – кошкі (мае хвост). На гэтыз стадыях прасочваецца падабенства зародка не з дарослімі формамі, а з іх зародкамі.
  5. Біягеаграфічныя: унікальная флора і фауна некаторых астравоў вызначаецца гісторыяў іх паходжання – чым больш старажытны востраў, тым больш адрозненняў паміж арганізмамі вострава і мацерыка. Напр., на в. Мадагаскар шмат розных вмдаў лемураў, а ў Афрыцы іх зусім няма.

Гамалагічнымі наз. органы аднолькавага паходжання (ласт цюленя, лапа крата, крыло птушкі, рука чалавека)

Аналагічнымі  наз. органы рознага паходжання, якія выконваюць аднолькавыя функцыі (крыло птушкі і крыло матыля)

Рудыменты – недаразвітыя органы, страціўшыя свае значэнне ў працэсе эвалюцыі (апендыкс чалавека, тазавы пояс кіта)

Атавізмы – з’яўленне ў патомкаў прыкмет, уласцівых іх далекім продкам(валасатасць, шматсасковасць, хвост у чалавека).


24.03.2015; 11:57
хиты: 1200
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь