Клетка – асноўная структурная і функцыянальная адзінка жывога арганізма.
Агульны план будовы:
Абалонка а)клетачная сценка (расліны, грыбы, бактэрыі)
б)цытаплазматычная мембрана (усе арганізмы)
Цытаплазма а) асноўнае рэчыва
б) арганоіды: эндаплазматычная сетка, рыбасомы, апарат Гольджы, лізасомы, мітахондрыі, пластыды (у раслін), клетачны цэнтр, арганоіды руху (жгуцікі, раснічкі), ядро.
Цытаплазматычная мембрана – абавязковы кампанент усіх клетак, структура, якая адмяжоўвае змесціва клеткі ад асяроддзя.
Будова: двайны слой фосфаліпідаў з плаваючымі ў ім малекуламі бялкоў; на знешняй паверхні – слой поліцукрыдаў – глікакалікс.
Уласцівасці: 1) выбіральная пранікальнасць (прапускае толькі патрэбныя рэчывы); 2) здольнасць да самазборкі пры часовым разбурэнні.
Функцыі: 1) аддзяляе клеткі адну ад другой;
- ажыццяўляе транспарт рэчываў (актыўны і пасіўны)
- паглынае рэчывы, не здольныя пранікаць праз мембранныя поры
( ажыццяўляе фага- і пінацытоз)
- выводзіць з клеткі розныя рэчывы (экзацытоз)
- успрымае сігналы ад суседніх клетак або са знешняга асяроддзя (з дапамогай глікакаліксу)
- ажыццяўляе міжклетачныя кантакты
- выдзяляе рэчывы, з якіх утвараецца клетачная сценка (у раслін, грыбоў, бактэрый)
9) утварае вырасты (жгуцікі, раснічкі), якія забяспечваюць рух
Клетачны цэнтр маецца толькі ў жывёльных клетках. Ён прадстаўлены 2 полымі цыліндрамі, якія складаюцца з мікратрубачак. Мікратрубачкі – полыя ніці, якія складаюцца з бялку тубуліну; яны знаходзяцца ў цытаплазме ці ўвайходзяць у састаў верацяна дзялення клеткі, жгуцікаў, раснічак; забяспечваюць разыходжанне храмасом пры дзяленні клеткі і рух самой клеткі;
Мікрафіламенты – тонкія ніці, якія складаюцца з бялку акціну; знаходзяцца ў цытаплазме клеткі; ствараюць апорна-рухальны апарат клеткі – цыташкілет, які падтрымлівае форму клеткі і ажыццяўляе перамяшчэнне асобных арганоідаў;
Пластыды – арганоіды клетак раслін і аўтатрофных пратыстаў. Для раслін характэрны 3 віды пластыд: хларапласты, лейкапласты, храмапласты.
Хларапласты – арганоіды, якія ажыццяўляюць фотасінтэз.
Будова хлорапластаў падобна да будовы мітахондрый. Для іхтаксама характэрна наяўнасць 2 мембран (знешняй і унутранай), міжмембранная прастора хларапласта запоўнена стромай (паўвадкае змесціва, калоідны раствор розных рэчываў). Унутраная мембрана ўтварае дыскападобныя полыя ўтварэнні – тылакоіды. Месцамі тылакоіды складзены ў стосікі і ўтвараюць граны. Хларапласты, падобна мітахондрыям, змяшчаюць кальцавыя малекулы ўласнай ДНК, таму з’яўляюцца адносна аўтаномнымі структурамі.
Фунцыі - 1) фотасінтэз, 2) сінтэз АТФ, 3) утварэнне некаторых ферментаў і ліпідаў, 4) утварэнне новых хларапластаў.
Лейкапласты – бясколерныя пластыды, служаць для назапашвання арганічных рэчываў
Храмапласты – афарбаваныя пластыды, змяшчаюць чырвоныя і жоўтыя пігменты, служаць для аховы малекул хларафілу ад згубнага дзеяння ўльтрафіялетавай часткі сонечнага спектра.
Вакуолі – арганоіды клетак раслін і жывёл, мембранныя поласці, запоўненыя клетачным сокам. Функцыі: 1) рэгуляцыя водна-солевага абмену, 2) падтрыманне тургарнага ціску ў клетцы, 3) назапашванне пажыўных рэчываў або прадуктаў абмену.