Тыпы структурнай арганізацыі:
- аднаклетачныя: цела арганізма прадстаўлена адной клеткай ( бактэрыі, пратысты)
- сіфонавыя: цела арганізма прадстаўлена гіганскай мнагаядзернай клеткай, якая расчленена на лістападобную і коранепадобную часткі (сіфонавыя водарасці, некаторыя грыбы)
- каланіяльныя: цела арганізма прадстаўлена калоніяй слабадыферэнцырываных клетак (вальвокс)
- мнагаклетачныя: цела арганізма прадстаўлена мноствам клетак, дыферэнцыраваных па будове і функцыях. Яны бываюць: а) таломныя – не маюць сапраўдных органаў і тканак ( водарасці, грыбы); б) арганізмы з сапраўднымі тканкамі ( вышэйшыя расліны, жывелы)
Па адной з сучасных класіфікацый жывая прырода лзеліцца на 5 царстваў:
- Бактэрыі – аднаклетачныя без’ядзерныя арганізмы з аўта- і гетэратрофным тыпам харчавання
- Пратысты – аднаклетачныя ядзерныя арганізмы з аўта- і гетэратрофным тыпам харчавання
- Грыбы – мнагаклетачныя таломныя ядзерныя гетэратрофныя арганізмы
- Расліны – мнагаклетачныя ядзерныя аўтатрофныя арганізмы з сапраўднымі органамі і тканкамі
- Жывелы – мнагаклетачныя ядзерныя гетэратрофныя арганізмы з сапраўднымі органамі і тканкамі.
Асноўнымі прычынамі адрознення іх будовы і жыццядзейнасці з’яўляюцца розныя ўмовы іх існавання, да якіх прыстасоўваліся дадзеныя арганізмы ў працэсе эвалюцыі.