Біягеацэноз – аднародны ўчастак зямной паверхні, заняты пэўным біяцэнозам, які знаходзіцца ў пастаяннай сувязі з навакольным асяроддзем.
Экасістэма – любая сукупнасць сумесна пражываючых арганізмаў і неарганічных кампанентаў асяроддзя, пры ўзаемадзеянні якіх адбываецца кругаварот рэчываў і энергіі.
Структура біягеацэнозу:
- Відавая: відавая разнастайнасць і суадносіны відаў па колькасці асобін і шчыльнасці папуляцый. Адрозніваюць згуртаванні, багатыя відамі (каралавыя рыфы, трапічныя лясы) і біяцэнозы з беднай відавой разнастайнасцю ( тундра, пустыня). Віды, якія пераважаюць па колькасці асобін, наз. віды-дамінанты. Рэдкія і нешматлікія віды павялічваюць разнастайнасць у згуртаваннях, служаць рэзервам для замяшчэння відаў-дамінантаў. Чым вышэйшая відавая разнастайнасць, тым больш устойлівы біяцэноз.
- Прасторавая: размеркаванне арганізмаў па надземным і падземным ярусам, напр., 1 ярус – дуб, 2 ярус – ліпа, сасна, 3 ярус – яблыня, рабіна, 4 ярус – арэшнік, шыпшына, 5 ярус – травы, грыбы (у дубраве). Акрамя вертыкальнага, існке гарызантальнае размеркаванне арганізмаў у згуртаванні – мазаічнасць. Яна абумоўлена неаднароднасцю мікрарэльефу, дзейнасцю раслін, жывел і чалавека ( лясныя паляны, вытоптванне травы, вырубкі)
Паміж папуляцыямі ў экасістэмах існуюць розныя сувязі:
1)трафічныя – адны арганізмы служаць ежай іншым
прадуцэнты (вытворцы) → кансументы (спажыўцы)
↓ ↓
рэдуцэнты (разбуральнікі)
2) тапічныя: адны арганізмы ствараюць асяроддзе пражывання для другіх (лішайнікі на кары дрэў)
3) фарычныя – адны арганізмы ўдзельнічаюць у распаўсюджванні іншых (сабака – насенне лапуха, рыбы – лічынкі бяззубкі).
Трафічныя ланцугі – рады арганізмаў, звязаных паміж сабою харчовымі ўзаемаадносінамі, праз якія ў экасістэмах ажыццяўляецца перанос рэчыва і энергіі. Адрозніваюць:
- Пашавыя (ланцугі выядання): трава – конік – жаба – бусел
- Дэтрытныя (лацугі раскладання): апалае лісце – чарвяк – мнаганожка – сойка.
Трафічныя ланцугі ўтвараюць трафічную сетку – складанае злучэнне некалькіх ланцугоў, дзе арганізмы – звены аднаго ланцуга, з’яўляюцца састаўной часткай іншага ланцуга.
Ланцугі не могуць быць надта доўгімі, таму што пры пераходзе з узроўню на ўзровень рассейваецца да 90% энергіі.