Антрапагенез – паходжанне і эвалюцыя чалавека. Біялагічныя фактары антрапагенезу былі сфармуляваны Ч.Дарвіным у яго рабоце “Паходжанне чалавека і палавы адбор”, сацыяльныя фактары раскрыў Ф.Энгельс у сваей працы “Дыялектыка прыроды”.
Біялагічныя фактары
- натуральны адбор фарміраваў морфафізіялагічныя асаблівасці продкаў чалавека (прамахаджэнне, развіцце рукі), а таксама спрыяў развіццю галаўнога мозгу
- генатыпічная зменлівасць удасканальвала рэфлекторныя механізмы паводзін, прыводзіла да змянення нейраэндакрынных сістэм.
Сацыяльныя фактары
- групавое супрацоўніцтва забяспечвала лепшую абарону, больш удалае паляваннешто давала перавагу продкам чалавека ў канкурэнцыі з менш прыстасаванымі групамі
- зносіны і мова вялі да развіцця і ўдасканальвання мышц гартані і языка, са з’яўленнем мовы стаў магчымы пазагенетычны спосаб перадачы інфармацыі ад продкаў да патомкаў
- выраб прылад працы прыводзіў да развіцця дробных мышц рукі і адпаведных зон у кары галаўнога мозга (рука – орган і прадукт працы)
- наяўнасць пастаяннага жылля дала магчымасць палепшыць догляд і навучанне павольна растучых дзяцей, а таксама забяспечвала клопат аб старых – носьбітах карыснай інфармацыі па вырабу прылад працы, спосабах палявання і г.д.
Адрозненні чалавека ад жывел:
- Прамахаджэнне – вызваліла канечнасці ад функцыі перамяшчэння, пазваночнік набыў S-падобную форму, ступня стала скляпеністай, тазавыя косці – больш шырокімі
- Павелічэнне і развіцце галаўнога мозгу – прывяло да ўзнікнення і развіцця другой сігнальнай сістэмы, высокаразвітай свядомасці і абстрактнага мыслення
Доказы паходжання чалавека ад жывел:
- параўнальна-анатамічныя: як і ва ўсіх млекакормячых, чалавек мае дыяфрагму, выкормлівае дзіцянят малаком, мае 2 змены зубоў (малочныя і карэнныя) і г.д.
- эмбрыялагічныя: у эмбрыягенезе чалавека паўтароюцца ўсе стадыі, характэрныя для пазваночных
- палеанталагічныя: знойдзены шматлікія выкапневыя рэшткі, што дазваляе скласці рад продкавых форм чалавека і растлумачыць напрамак яго эвалюцыі
- наяўнасць рудыментаў (валасяное покрыва, вушныя мышцы, апендыкс) і атавізмаў (гіпертрыхоз, хвастатасць, шматсасковасць).