пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Фотасінтэз, яго сутнасць, фазы і біялагічнае значэнне. Фотасінтэтычныя пігменты і іх функцыі

Пластычны абмен – сукупнасць рэакцый біясінтэзу, якія працякаюць у арганізме з затратай энергіі.

Расліны, як аўтатрофныя арганізмы, здольны да сінтэзу патрэбных арганізму рэчываў з неарганічных (СО2, Н2 О). Пры гэтым для працэсаў сінтэзу выкарыстоўваецца энергія сонечнага святла.

Фотасінтэз – працэс сінтэзу арганічных рэчываў з неарганічных, які працякае на святле ў зяленых пластыдах хларапластах:

                           6СО2+6Н2 О=С6 Н12 О6  +6О2    

Фотасінтэз складаецца з 2 серый рэакцый:

1. Светлавая фаза: працякае толькі на святле ў гранах і тылакоідах хларапластаў, заключаецца ў пераўтварэнні энергіі святла ў энергію хімічных сувязей (АТФ, НАДФ адноўленага:

12 Н2О + 12 НАДФ+ + 18 АДФ + 18Фн → 6О2 +12НАДФ*Н2 + 18АТФ

Такім чынам, у светлавой фазе адбываецца ўтварэнне кіслароду і рэчываў, багатых энергіяй – АТФ і НАДФ адноўленага

2. Цемнавая фаза:   працякае і на святле і ў цемнаце ў строме хларапластаў, заключаецца ў фіксацыі СО2  і сінтэзе вугляводаў за кошт энергіі АТФ і НАДФ :  

6СО2+12НАДФ*Н2 + 18АТФ → С6Н12О6+ 12 НАДФ+ + 18 АДФ + 18Фн + 6Н2О

Значэнне фотасінтэзу:

  1. утварэнне ў біясферы свабоднай энергіі ў выглядзе першаснага арганічнага рэчыва (кожны год ўтвараецца 150 000 000 тон арганічнай прадукцыі)
  2. выдзяленне ў атмасферу свабоднага кіслароду, які служыць для дыхання аэробных арганізмаў і для ўтварэння азонавага экрана планеты;
  3. атрыманне прадуктаў харчавання і кармоў для жывел
  4. запасанне энергіі ў выглядзе розных відаў паліва (торф, вугаль, драўніна)

                             Роля аўтатрофаў у біясферы:

  1. ствараюць першасную арганічную прадукцыю, служаць прадуцэнтамі ў ланцугах харчавання
  2. падтрымліваюць пастаянства газавага саставу біясферы
  3. удзельнічаюць  у кругавароце азоту і падтрымліваюць урадлівасць глебы (нітрыфіцыруючыя бактэрыі).


24.03.2015; 11:55
хиты: 924
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь