У выніку адмоўнага ўплыву дзейнасці чалавека на біясферу ў шэрагу рэгіенаў нашай планеты адбываюцца экалагічныя крызісы – такі стан асяроддзя, пры якім яно становіцца непрыгодным для існавання розных форм жыцця.
Важнейшыя экалагічныя праблемы сучаснасці:
- забруджванне навакольнага асяроддзя: кожны год у атмасферу выкідваецца 20 млрд тон СО2 , сотні тон аксідаў азоту і серы, якія пры ўзаемадзеянні з вадой пераўтвараюцца ў кіслоты (кіслотныя дажджы); вадаемы забруджваюцца прамысловымі адходамі, нафтаў і нафтапрадуктамі, глеба моцна забруджваецца лішкавымі мінеральнымі ўгнаеннямі, гербіцыдамі і інш.
- расходаванне прыродных рэсурсаў: кожны год спальваецца каля 9 млрд тон цвердага паліва, разведаных запасаў нафты засталося на 45 гадоў;
- рост народанасельніцтва: на планеце пражывае звыш 6 млрд чалавек і прырост насельніцтва працягваецца, што вядзе да зніжэння прадукцыйнасці экасістэм і вымірання арганізмаў. Пакуль у чалавецтва есць выкапневыя крыніцы энергіі, яно здольна процістаяць гэтаму разбурэнню.
Шляхі вырашэння экалагічных праблем:
- ахова прыроды – комплексная сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне прыродных рэсурсаў;
- кантроль за прамысловымі выкідамі – распрацоўка норм ГДК (гранічна дапушчальных канцэнтрацый) шкодных рэчываў і маніторынг стану навакольнага асяроддзя;
- разумная дэмаграфічная палітыка – абмежаванне нараджальнасці ў адных краінах, стымуляванне ў другіх.
Учалавека на біясферу рэзка паскорыла кругавароты рэчываў, узмацніла ціск на біятычнае і абіятычнае асяроддзе. Нерацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў вядзе да забруджвання вады, паветра, глебы, што адмоўна ўплывае на жывыя арганізмы і здароўе чалавека.
Адмоўнае ўздзеянне: змяненне асяроддзя пражывання арганізмаў – высечка лесу, асушэнне балот, стварэнне вадасховішчаў, пабудова прамысловых аб’ектаў, забруджванне асяроддзя пражывання прамысловымі і бытавымі адходамі, здабыча неўзнаўляльных карысных выкапняў, скарачэнне колькасці відаў арганізмаў, змяненне клімату, азонавыя “дзіркі”, тэхнагенныя катастрофы (Чарнобыль)
Галоўныя экалагічныя праблемы сучаснасці:
1) разбурэнне азонавага экрана ў выніку забруджвання паветра рэчывамі-фрэонамі (фтор-хлор-вуглевадароды)
2) кіслотныя дажджы ў выніку забруджвання атмасферы кіслотнымі аксідамі серы, азоту;
3) парніковы эфект у выніку выкідаў так званых парніковых газаў (вуглякіслага газу, метану)
Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў прадугледжвае:
- увядзенне на прадпрыемствах сістэм ачысткі, якія пазбаўляюць прыроду ад прамысловых адходаў;
- выкарыстанне альтэрнатыўых крыніц энергіі – геатэрмальных вод, сілы ветру, прыліваў, сонечныя батарэі;
- зніжэнне матэрыялаёмістасці машын і механізмаў;
- укараненне безадходных тэхналогій;
- у сельскай гаспадарцы – укараненне высокапрадукцыйных парод жывел і сартоў раслін, якія дазваляюць атрымаць больш прадукцыі з меншымі затратамі;
- выкарыстанне біялагічных мер барацьбы са шкоднікамі і хваробамі, рацыянальнае выкарыстанне ўгнаенняў.
У выніку гаспадарчаў дзейнасці чалавека многія віды жывых арганізмаў скарацілі сваю колькасць ці нават зніклі. З мэтай захавання генафонду існуючых жывых арганізмаў чалавек стварае:
1) Ахоўваемыя тэрыторыі – запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі;
2) Чырвоныя кнігі – спісы відаў раслін і жывел, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення;
3) заапаркі, батанічныя сады.
У Беларусі створаны і дзейнічаюць:
2 запаведнікі (Бярэзінскі біясферны і Палескі радыелагічны)
4 нацыянальныя паркі ( Белавежская пушча, Браслаўскія азеры, Прыпяцкі, Нарачанскі)
94 заказнікі рэспубліканскага і 468 – мясцовага значэння
У Чырвоную кнігу РБ занесена 182 віды жывел (барсук, зубр, вяртлявая чаротаўка, чорны бусел), 177 відаў раслін (венерын чаравічак, арніка і інш), 17 відаў грыбоў.