Ген – участак малекулы ДНК, у якім зашыфравана інфармацыя аб першаснай структуры 1 бялку
Генетычны код – строга ўпарадкаваная залежнасць паміж асновамі нуклеатыдаў і амінакіслотамі.
Уласцівасці генетычнага коду:
- трыплетнасць: 1 амінакіслата зашыфравана паслядоўнасцю трох нуклеатыдаў;
- адназначнасць: 1 трыплет кадзіруе 1 амінакіслату;
- неперакрываемасць: счытванне інфармацыі ідзе строга па тры нуклеатыда, без перакрывання суседніх трыплетаў;
- універсальнасць: адны і тыя ж трыплеты шыфруюць адны і тыя ж амінакіслоты ва ўсіх арганізмаў нашай планеты.
Біясінтэз бялку (утварэнне бялковых малекул) адбываецца на рыбасомах у цытаплазме клеткі. Яго этапы:
- транскрыпцыя (перапісванне) – сінтэз малекул і-РНК на матрыцы ДНК. Адбываецца ў ядры клеткі пад уздзеяннем фермента ДНК-залежнай РНК-палімеразы. і-РНК праз поры ў ядзернай абалонцы выходзіць з ядра і пападае ў цытаплазму клеткі;
- трансляцыя (перадача) – сінтэз поліпептыднага ланцуга на матрыцы і-РНК, які ажыццяўляецца на рыбасомах. У сінтэзе ўдзельнічаюць розныя ферменты, АТФ (крыныца энергіі) і т-РНК, якія дастаўляюць амінакіслоты да месца сінтэзу.
Сінтэз адбываецца у спецыяльным рэакцыйным цэнтры рыбасомы. Тут знаходзіцца фрагмент і-РНК і т-РНК з актывіраваным амінакіслатамі. Калі ўчасткі і-РНК і т-РНК паміж сабою камплементарны, то амінакіслоты, якія знаходзяцца ў рэакцыйным цэнтры рыбасомы, узаемадзейнічаюць паміж сабою з утварэннем пептыднай сувязі. Сінтэз ідзе да той пары, пакуль рыбасома не дойдзе да “стоп”-кадона на і-РНК (УАА, УАГ, УГА). Тады субадзінкі рыбасомы расходзяцца, і свабодны поліпептыдны ланцуг трапляе ў цытаплазму клеткі. Сінтэз 1 малекулы бялку ідзе прыкладна 6 мінут.
Значэнне: у выніку біясінтэзу бялку клетка забяспечвае сябе патрэбнымі бялкамі, якія ідуць на пабудову клетачных структур (структурныя бялкі) ці рэгулююць працэсы жыццядзейнасці клеткі і арганізма (бялкі-ферменты).