Біясфера – абалонка Зямлі, састаў, структура і энергетыка якой вызначаецца дзейнасцю жывых арганізмаў.
Граніцы біясферы: верхняя (абмежавана дзейнасцю УФ-радыяцыі) у атмасферы на вышыні 25-27км (да азонавага экрана). Асобныя споры былі знойдзены на вышыні да 40км. Ніжняя (абмежавана высокай тэмпературай і ціскам) у літасферы на глыбіні каля 4 км, у гідрасферы – на ўсю глыбыню Сусветнага акіяна (11км). Найбольшая разнастайнасць арганізмаў назіраеца на граніцах сфер: у прыбрэжных зонах, на паверхні глебы.
Структура біясферы:
1. Жывое рэчыва - сукупнасць усіх жывых араганізмаў нашай планеты, якія ў дадзены момант існуюць на Зямлі.
2. Біягеннае рэчыва – карысныя выкапні, створаныя і перапрацаваныя жывымі арганізмамі (торф, каменны вугаль).
3. Коснае рэчыва – рэчывы, створаныя без удзелу жывых арганізмаў (мінералы, горныя пароды)
4. Біякоснае рэчыва - рэчывы, створаныя адначасова жывымі арганізмамі і працэсамі нежывой прыроды (глеба, вада).
5. Радыеактыўнае рэчыва – радыеактыўныя руды і прадукты іх распаду (крыніцы мутацый).
6. Касмагеннае рэчыва – метэарыты, касмічны пыл.
Біягеахімічныя функцыі жывога рэчыва:
1) энергетычная – арганізмы здольны накопліваць, пераўтвараць і расходаваць энергію;
2) газавая – пастаянны абмен О2 і СО2 паміж арганізмамі і асяроддзем у працэсах фотасінтэзу і дыхання;
3) акісляльна-аднаўленчая – разнастайнасць рэакцый, якія адбываюцца ў арганізмах;
4) канцэнтрацыйная – выбіральнае назапашванне арганізмамі хімічных элементаў, рассеяных у навакольным асяроддзі.
Жывое рэчыва біясферы з’яўляецца самым актыўным яе кампанентам, які забяспечвае глабальныя кругавароты хімічных элементаў у біясферы. Кожны кампанент біясферы развіваецца па сваіх законах, існуе не ізалявана, ен адчувае уплыў іншых кампанентаў біясферы і сам уплывае на іх. Біясфера, як і любая жывая сістэма, з’яўляецца ўстойліваў, але ў апошнія дзесяцігоддзі устойлівасць біясферы часта парушаецца ў выніку неразумнай дзейнасці чалавека.