пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Будова клеткі. ЭПС, комплекс Гольджы, лізасомы. Мітахондрыі, іх будова і функцыі.

Эндаплазматычная сетка (ЭПС) – сістэма мембран, на якіх адбываюцца працэсы біясінтэзу. Адрозніваюць шурпатую і гладкую ЭПС. На гладкай ЭПС адбываецца біясінтэз тлушчоў і вугляводаў, на шурпатай – бялкоў.

комплекс Гольджы (КГ) – сістэма мембран і замкнутых пузыркоў (дыктыясом), у якіх адбываецца пераразмеркаванне рэчываў, сінтэзаваных на ЭПС. Рэчывы, якія павінны быць выведзены з  клеткі, па мембранах КГ рухаюцца да цытаплазматычнай мембраны, дыктыясомы КГ зліваюцца з плазмалемай і рэчывы выдаляюцца з клеткі.

Пажыўныя рэчывы могуць трапіць у клетку шляхам фага- ці пінацытозу

Фагацытоз – паглынанне клеткай цвердых харчовых часцінак..

Пінацытоз – паглынанне клеткай кропель вадкасці.

Ва унутрыклетачным страваванні прымаюць удзел лізасомы – аднамембранныя пузыркі, запоўненыя стрававальнымі ферментамі (пратэазамі, нуклеазамі, ліпазамі). Лізасомы выконваюць наступныя функцыі:

  1. знішчэнне непатрэбных клетачных структур – аўтафагія
  2. самаразбурэнне клеткі пры яе гібелі ці перараджэнні – аўтоліз
  3. ператраўліванне рэчываў, трапіўшых у клетку шляхам экзацытозу

Экзацытоз – паступленне рэчываў у клетку.

Эндацытоз – выдаленне рэчываў з клеткі.

Мітахондрыі – арганоіды клеткі, у якіх адбываецца працэс дыхання.

Будова: мітахондрыі утвораны 2 мембранамі – знешняй (гладкай) і унутранай (мае вырасты – крысты). Паміж мембранамі знаходзіцца міжмембранная прастора, якая запоўнена паўвадкім растворам – матрыксам. На мембранах размешчаны ферменты, якія паскараюць рэакцыі акіслення (у выніку гэтых рэакцый клетка атрымлівае энергію). У матрыксе таксама змяшчаюцца ферменты, а яшчэ – кальцавыя малекулы ДНК, усе тыпы РНК, рыбасомы, амінакіслоты, шэраг вітамінаў. ДНК забяспечвае некаторую генетычную аўтаномнасць мітахондрый, хоць у цэлым іх работа каардынуецца ДНК ядра.

Функцыі:  1) пераўтварэнне энергіі арганічных рэчываў у энергію АТФ (утварэнне АТФ), 

2) утварэнне новых мітахондрый у выніку дзялення папалам.


24.03.2015; 11:54
хиты: 955
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь