Да інфармацыйнай сістэмы клеткі адносяцца ядро (у эўкарыет), нуклеоід і плазміды (у пракарыет). Інфармацыя аб будове і функцыях клеткі і цэлага арганізма зашыфравана ў малекулах нуклеінавых кіслот з дапамогай пэўнай паслядоўнасці нуклеатыдаў.
Нуклеоід – кальцавая двухланцужковая малекуда ДНК, у якой запісана інфармацыя аб будове і функцыяніраванні бактэрыяльнай клеткі
Плазміды – кальцавыя малекулы ДНК, якія забяспечваюць устойлівасць клеткі да пэўных фактараў асяроддзя (напрыклад, устойлівасць бактэрый да пэўных антыбіетыкаў)
Ядро – клетачны арганоід, які захоўвае і перадае спадчынную інфармацыю, а таксама рэгулюе ўсе працэсы жыццядзейнасці клеткі.
Ядро маецца ва ўсіх эўкарыятычных клетках за выключэннем спелых эрытрацытаў млекакормячых і сітападобных трубак кветкавых раслін. Арганізм можа мець мнагаядзерныя клеткі: мышцы хордавых, міцэлій некаторых грыбоў. Ядро можна ўбачыць пад мікраскопам толькі ў перыяд паміж дзяленнем клетак (інтэрфазнае ядро), пры дзяленні клеткі яно разбураецца.
Будова і функцыі:
- ядзерная абалонка складаецца з унутранай і вонкавай мембран, пранізаных порамі, яна аддзяляе ядро ад цытаплазмы і рэгулюе паступленне рэчываў у ядро і выдаленне з ядра
- храмацін складаецца з раскручаных ніцей ДНК, злучаных са спецыяльнымі гістонавымі бялкамі. Пры дзяленні клеткі ДНК спіралізуецца і ўтварае храмасомы (арганоіды клетачнага ядра, якія захоўваюць і перадаюць спадчынную інфармацыю). Храмасомы ядра складаюць яго храмасомны набор – карыяттып (колькасць, памеры і форма храмасом, характэрных для дадзенага віду). Для карыятыпу чалавека характэрна 46 храмасом (23 пары)
- ядзерка (1-10) – акруглая структура, якая складаецца з РНК і бялкоў; ажыццяўляе сінтэз транспартнай і рыбасомнай РНК, а таксама ўтварэнне рыбасом, неабходных для сінтэзу бялкоў
- ядзерны сок (карыяплазма) – бесструктурная маса, падобная да цытаплазмы, запаўняе прастору паміж ядзернымі структурамі, рэгулюе сінтэз ДНК пры рэплікацыі, і-РНК пры транскрыпцыі
Функцыі ядра:
- Захаванне і ўзнаўленне спадчыннай інфармацыі
- Кантроль над абменам рэчываў і ўсімі працэсамі жыццядзейнасці клеткі.