пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Біяцэноз, яго склад. Відавая і прасторавая структурабіяцэнозу. Сувязі арганізмаў у біяцэнозе: трафічныя, тапічныя, фарычныя, фабрычныя

Біяцэноз – гістарычна склаўшаяся групоўка ўзаемазвязаных папуляцый, насяляючых пэўную тэрыторыю.

Біяцэноз – сукупнасць жывёл, раслін, грыбоў і мікраарганізмаў, сумесна насяляючых участак сушы або вадаёма..

Біяцэноз складаецца з узаемазвязаных папуляцый раслін (фітацэноз), жывёл (заацэноз), грыбоў (мікацэноз) і мікраарганізмаў (мікробацэноз).

Арганізацыя біяцэнозу:

 1) заўсёды складаецца з гатовых частак (папуляцый розных відаў арганізмаў),

2) часткі біяцэнозу ўзаемазамяняльныя (адзін від можа быць заменены іншым з падобнымі экалагічнымі патрабаваннямі),

3) існуе за кошт ураўнаважвання процілегла накіраваных сіл (драпежнік і ахвяра, паразіт і гаспадар і г.д.),

4) заснаваны на колькаснай рэгуляцыі адных відаў другімі,

5) памеры біяцэнозаў вызначаюцца ўмовамі абіятычнага асяроддзя.

Структура біягеацэнозу:

  1. Відавая:  відавая разнастайнасць і суадносіны відаў па колькасці асобін і шчыльнасці папуляцый. Адрозніваюць згуртаванні, багатыя відамі (каралавыя рыфы, трапічныя лясы) і біяцэнозы з беднай відавой разнастайнасцю ( тундра, пустыня). Віды, якія пераважаюць па колькасці асобін, наз. віды-дамінанты. Рэдкія і нешматлікія віды павялічваюць разнастайнасць у згуртаваннях, служаць рэзервам для замяшчэння відаў-дамінантаў. Чым вышэйшая відавая разнастайнасць, тым больш устойлівы біяцэноз.
  2. Прасторавая:  размеркаванне арганізмаў па надземным і падземным ярусам, напр., 1 ярус – дуб, 2 ярус – ліпа, сасна, 3 ярус – яблыня, рабіна, 4 ярус – арэшнік, шыпшына, 5 ярус – травы, грыбы (у дубраве). Акрамя вертыкальнага, існке гарызантальнае размеркаванне арганізмаў у згуртаванні – мазаічнасць. Яна абумоўлена неаднароднасцю мікрарэльефу, дзейнасцю раслін, жывел і чалавека

( лясныя паляны, вытоптванне травы, вырубкі)

Паміж папуляцыямі ў біяцэнозе існуюць розныя сувязі:

1)трафічныя – адны арганізмы служаць ежай іншым:

          прадуцэнты (вытворцы)   →    кансументы (спажыўцы)

                                        ↓                         ↓

                                     рэдуцэнты (разбуральнікі)

2) тапічныя: адны арганізмы ствараюць асяроддзе пражывання для другіх (лішайнікі на кары дрэў)

3) фарычныя – адны арганізмы ўдзельнічаюць у распаўсюджванні іншых (сабака – насенне лапуха, рыбы – лічынкі бяззубкі)


24.03.2015; 11:51
хиты: 1831
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь