Пол – сукупнасць прызнакаў і ўласцівасцей арганізма, якія забяспечваюць функцыю ўзнаўлення патомства і перадачу спадчыннай інфармацыі за кошт утварэння гамет.
Мужчынскі і жаночы пол большасці арганізмаў адрозніваюцца храмасомнымі наборамі саматычных і палавых клетак. У клетках самцоў і самак маюцца аднолькавыя храмасомы – аўтасомы (А), і розныя – гетэрахрамасомы (X,Y або Z,W).
Аўтасомы – пары храмасом, аднолькавыя ў храмасомных наборах самцоў і самак
Палавыя храмасомы – пары храмасом, якія адрозніваюцца ў самцоў і самак
Саматычныя клеткі маюць дыплоідны набор аўтасом і 1 пару палавых храмасом, напрыклад: 2А+ХХ (самкі), 2А+ХY (самцы)
Тыпы вызначэння полу:
- ХХ – жаночы пол (гомагаметны), ХY – мужчынскі пол (гатэрагаметны) – у чалавека і іншых млекакормячых, у болшасці насякомых
- ZW – жаночы пол (гетэрагаметны), ZZ – мужчынскі пол (гомагаметны) – у птушак, некаторых земнаводных і насякомых
- ХХ – жаночы пол (гомагаметны), ХО – мужчынскі пол (гетэрагаметны) – у прамакрылых і перапончатакрылых насякомых
Любы арганізм з’яўляецца генетычна бісексуальным, гэта значыць у яго генатыпе маюцца гены абодвух палоў, атрыманыя ў спадчыну ад маці і ад бацькі. У большасці арганізмаў, у тым ліку і ў чалавека, суадносіны паміж мужчынскім і жаночым полам – 1:1. Пол будучага арганізма чалавека вызначаецца ў момант апладнення.
Наследаванне полу ў чалавека:
Р: ♀ХХ × ♂ХУ
G: Х Х У
F1: ♀ХХ, ♂ХУ