У 1912г Томас Морган заклаў асновы тэорыі гена і стварыў храмасомную тэорыю спадчыннасці. Т.Морган з супрацоўнікамі вывучаў наследаванне прызнакаў на пладовай мушцы дразафіле. У дразафілы гены, кантралюючыя афарбоўку цела (шэрая або чорная) і даўжыню крылаў (доўгія або зачаткавыя) Размешчаны ў адной храмасоме. Гэта было ўстаноўлена наступным чынам.
Гомазіготную самку з шэрым целам і доўгімі крыламі скрыжавалі з гомазіготным самцом, Які меў чорнае цела і зачаткавыя крылы. Замест чакаемых суадносін 9:3:3:1 (як было ўстаноўлена раней для дыгібрыднага скрыжавання) былі атрыманы пераважна бацькоўскія формы. Гэта можна растлумачыць тым, што гены, вызначаючыя афарбоўку цела і даўжыню крылаў, знаходзяцца не ў розных, а ў адной храмасоме.
Гены, размешчаныя ў адной храмасоме, наследуюцца счэплена (разам), утвараючы групу счаплення (закон Моргана).
Але практычна суадносіны 1:1 поўнасцю не назіраліся (счапленне няпоўнае) і выяўляліся асобіны з новымі спалучэннямі прызнакаў. Гэта можна растлумачыць з’явай красінговеру, які адбываеца пры ўтварэнні палавых клетак (гамет).
Красінговер – абмен участкамі гамалагічных храмасом. Гамалагічнымі называюць парныя храмасомы, якія атрыманы ў спадчыну ад маці і бацькі. Красінговер адбываецца ў першым дзяленні меёзу і вядзе да ўтварэння новых рэкамбінантных прыкмет.
Асноўныя палажэнні храмасомнай тэорыі спадчыннасці:
- Гены знаходзяцца ў храмасомах. Кожная пара храмасом уяўляе сабою групу счаплення генаў. Колькасць груп счаплення ў кожнага віду роўна колькасці пар гамалагічных храмасом. (чалавек – 23 пары, дразафіла – 4)
- Кожны ген у храмасоме займае пэўнае месца – локус. Гены ў храмасомах размешчаны лінейна.
- Паміж гамалагічнымі храмасомамі адбываецца красінговер.
- Частата красінговеру прама прапарцыянальна адлегласці паміж генамі ў храмасоме: чым далей размешчаны гены, тым часцей паміж імі адбываецца красінговер.
- Вывучаючы частату красінговеру паміж алельнымі генамі, можна вызначыць парадак размяшчэння генаў у храмасоме і адлегласць паміж імі, гэта значыць саставіць генетычную карту.