Прыстасаванасць (адаптацыя) – комплекс морфафізіялагічных і паводзінскіх асаблівасцей асобіны, папуляцыі або віду, якія забяспечваюць поспех у канкурэнцыі з іншымі відамі і ўстойлівасць да ўздзеяння фактараў навакольнага асяроддзя.
Эвалюцыйныя пераўтварэнні і выпрацоўка адаптацый называецца адаптацыягенезам.
Паходжанне адаптацый:
- стварэнне ў выніку камбінатыўнай зменлівасці, дрэйфу і патоку генаў, генетычнай зменлівасці папуляцыі;
- упарадкаванне змяненняў пад кантролем натуральнага адбору.
Прыклады адаптацый:
- маскіруючая афарбоўка (пад колер навакольнага асяроддзя) – заяц-бяляк, шэрая курапатка, зебра, тыгр, камбала, хамелеон;
- папераджальная афарбоўка (у ядавітых арганізмаў) – пчала, змяя аспід, чмель, клоп-салдацік;
- мімікрыя – муха-журчалка афарбавана як аса, яснотка выглядае як крапіва і т.п.;
- маскіроўка (ахоўная афарбоўка і форма цела) – марскі канек, багамол-палачнік;
- сродкі пасіўнай аховы – панцыр у чарапахі, калючкі ў вожыка, кактуса, акацыі, ракавіны ў малюскаў.
Адаптацыі заўседы адпавядаюць канкрэтным умовам існавання арганізма, пры змяненні умоў яны трацяць свае значэне, значыць, адаптацыі маюць адносны характар. Напрыклад:
- ліса можа не ўбачыць затаіўшуюся на гняздзе курапатку, але адчуць яе па паху;
- заяц-бяляк непрыкметны для ваўка на фоне белага снегу ў полі, але прыкметны на фоне цемных ствалоў дрэў на ўскрайку лесу;
- панцыр абараняе чарапаху ад многіх ворагаў, але арол можа скінуць яе з вышыні на камні і такім чынам забіць;
- кактусы абаронены ад паядання буйнымі жывеламі, але могуць быць з’едзеныя кактусавай молью і яе лічынкай.
Пры змяненні ўмоў адаптацыі могуць стаць нават шкоднымі для арганізма: так начныя насякомыя, якія збіраюць нектар з белых кветак, ляцяць таксама на святло кастра і пры гэтым гінуць у агні.