пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Галоўныя накірункі ў эвалюцыі. Прагрэс і рэгрэс у эвалюцыі. Шляхі і спосабы дасягнення біялагічнага прагрэсу.

Макраэвалюцыя – працэс гістарычнага ўтварэння родаў, сем’яў, атрадаў, класаў, тыпаў.

Галоўныя напрамкі макраэвалюцыі:

1) біялагічны прагрэс – эвалюцыйны поспех у развіцці сістэматычнай групы, які вядзе да павелічэння колькасці відаў, пашырэння  арэалу і павелічэння колькасці асобін (напрыклад, атрад Грызуны, клас Насякомыя, аддзел Кветкавыя расліны)

2) біялагічны рэгрэс – эвалюцыйны ўпадак у развіцці сістэматычнай групы, які вядзе да памяншэння колькасці відаў, звужэння  арэалу і памяншэння колькасці асобін (напрыклад, сям’я Гінкгавыя (1 від), род Хахуля (2 віды).

Віды,якія знаходзяцца ў стане біялагічнага рэгрэсу,заносяцца ў Чырвоную кнігу РБ і павінны ахоўвацца.У Чырвоную кнігу РБ занесены 463 віды арганізмаў:напрыклад,беркут,чарапаха балотная,бусел чорны,бяроза карлікавая і інш.

Шляхі дасягнення біялагічнага прагрэсу:

Біялагічны прагрэс можа дасягацца трыма асноўнымі шляхамі-праз арагенез,алагенез і катагенез.

  1. Арагенез – гэта шлях развіцця адаптацый, якія павышаюць узровень арганізацыі асобін і дазваляюць ім пашырыць асяроддзе пражывання або перайсці ў новае асяроддзе.

Гэтыя адаптацыі  называюцца арамарфозамі.Прыклады:у жывёл-двухбаковая сіметрыя цела,рухомыя канечнасці;у раслін-хларафіл і хларапласты(фотасінтэз),з’яўленне тканак.

  1. Алагенез –шлях развіцця прыватных адаптацый,якія не змяняюць узровень арганізацыі асобін і дазваляюць ім больш поўна засяліць ранейшае асяроддзе пражывання.Гэтыя адаптацыі называюцца аламарфозамі.
  2. Катагенез – спрашчэнне спосабу жыцця і ўзроўню арганізацыі ў выніку прыстасавання да больш простых умоў існавання (паразіты)

Спосабы дасягнення біялагічнага прагрэсу:

1)дывергенцыя – разыходжанне прыкмет у роднасных арганізмау,якія жывуць у розных экалагічных умовах(вядзе да узнікнення гамалагічных органаў).

2)паралелізм – незалежнае развіццё падобных прыкмет у роднасных арганізмаў;

3)канвергенцыя – незалежнае развіццё падобных прыкмет у няроднасных арганізмаў(вядзе да узнікнення аналагічных органаў)


24.03.2015; 11:49
хиты: 1414
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь