пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Папуляцыя - структурная адзінка віду. Характарыстыка папуляцыі. Уласцівасці і структура папуляцыі.

Папуляцыя – сукупнасць асобін аднаго віду, сумесна насяляючых агульную тэрыторыю і ўзаемадзейнічаючых паміж сабою.

Папуляцыю характарызуюць наступныя параметры:

  1. колькасць – агульны лік асобін у папуляцыі;
  2. шчыльнасць – лік асобін на адзінку прасторы;
  3. смяротнасць – колькасць загінуўшых за адзінку часу асобін;
  4. прырост папуляцыі – рознасць паміж нараджальнасцю і смяротнасцю;
  5. тэмпы росту - прырост папуляцыі за адзінку часу.

Акрамя таго, пры характарыстыцы папуляцый ўлічваюцца асаблівасці структуры дадзенай папуляцыі:

  1. палавая структура – суадносіны паміж самцамі і самкамі;
  2. узроставая структура – суадносіны асобін розных узростаў;
  3. прасторавая структура – размеркаванне асобін папуляцыі на яе тэрыторыі;
  4. паводзінская структура – сістэма ўзаемаадносін паміж членамі папуляцыі (толькі для жывел). Напрыклад, гідры вядуць адзіночны лад жыцця, львы жывуць сем’ямі(прайдамі), ваўкі ўтвараюць зграі.

Дынаміка колькасці папуляцыі – гэта змяненне колькаснага складу папуляцыі ў часе.

Розныя папуляцыі характарызуюцца рознымі тыпамі дынамікі колькасці:

  1. сезонны – ваганні колькасці асобін папуляцыі на працягу сезона (дафніі, інфузорыі, каларадскі жук, васілек, рамонак)
  2. шматгадовы – цыклічныя змяненні колькасці асобін папуляцыі на працягу гадоў і дзесяцігоддзяў (мышы, лемінгі, суслікі, саранча)
  3. устойлівы – нязначныя ваганні колькасці асобін папуляцыі каля некага сярэдняга ўзроўню (капытныя, кітападобныя, сланы; дрэвы, шматгадовыя кустарнікі)

Рэгуляцыя колькасці асобін папуляцыі адбываеца з дапамогай розных механізмаў, якія ўключаюцца фактарамі жывой і нежывой прыроды. Напрыклад, зніжэнне колькасці асобін папуляцыі можа адбывацца з-за наступных прычын:

  1. гібель раслін і жывел ад засухі або пераўвільгатнення, высокіх ці нізкіх тэмператур, вывяржэння вулканаў, землятрусаў і да т.п.
  2. гібель ад драпежнікаў, паразітаў(якія вызываюць захворванні);
  3. зніжэнне пладавітасці пры высокай шчыльнасці папуляцыі (даказана для мышэй і пацукоў).

Калі чалавек неабдумана ўмешваецца ў прыродныя працэсы, натуральныя працэсы самарэгуляцыі парушаюцца і назіраюцца ўспышкі колькасці асобін ў папуляцыях, што наносіць велізарны ўрон дзейнасці чалавека. Напрыклад, падлічана, што каларадскі жук, нягледзечы на ўсе меры барацьбы, знішчае каля 10% сусветнага ўраджаю бульбы, пацукі знішчаюц да 30% ураджаю зерневых культур, а саранча можа знішчыць любы ўраджай на 100%.


24.03.2015; 11:49
хиты: 1600
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь