пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2017:
» биология
» криминалогия
» паразитология
2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Клетачная тэорыя і яе асноўныя палажэнні.

Клетка – асноўная структурная і функцыянальная адзінка жывога арганізма.

Цыталогія – навука аб клетцы; вывучае будову, хімічны састаў, функцыі, індывідуальнае развіцце і эвалюцыю клетак.

Сярэднія памеры клетак – ад 0,1 да 100 мікраметраў; самыя дробныя – клеткі бактэрый, самая буйная – яйцаклетка страуса – 15 см

Адкрыцце клетак стала магчымым толькі пасля вынаходніцтва мікраскопа (1665г, Роберт Гук). Хутка клетачную будову раслін пацвердзілі італ. вучоны Марчэла Мальпігі і англ. вучоны Неемія Гру. У пачатку 18ст. Роберт Броўн апісаў клетачнае ядро, а ў 1838-1839гг нямецкія вучоныя Тэадор Шван і Макс Шлейдан абагуліі ідэі і назіранні розных вучоных і стварылі клетачную тэорыю, якая захавала свае значэнне па сенняшні дзень.

Асноўныя палажэнні клетачнай тэорыі:

  1. Клетка – элеменіарная структурная і функцыянальная адзінка жывога арганізма, здольная да самарэгуляцыі і самаўзнаўлення; Клетка з’яўляецца адзінкай функцыяніравання і развіцця ўсіх арганізмаў.
  2. Клеткі ўсіх арганізмаў падобны па будове, хімічнаму саставу і асноўным праяўленням жыццядзейнасці (размножэнне, рост, развіцце).
  3. Клеткі ўтвараюцца шляхам дзялення зыходнай мацярынскай клеткі.
  4. У мнагаклетачных арганізмаў клеткі спецыялізаваны па функцыях і ўтвараюць тканкі, з якіх пабудаваны органы і сістэмы органаў.

Далейшае развіцце клетачная тэорыя атрымала ў работах нямецкага вучонага Рудольфа Вірхава, руск. Дзмітрыя Чысцякова, польск. Э.Страсбургера.

   Стварэнне клетачнай тэорыі стала важнай падзеяй ў прыродазнаўстве, адным з пераканаўчых доказаў адзінства жывой прыроды. Клетачнай тэорыя аказала значны ўплыў на развіцце біялогіі і паслужыла фундаментам для развіцця многіх біялагічных дысцыплін – эмбрыялогіі, гісталогіі, фізіялогіі, генетыкі і інш.


24.03.2015; 11:49
хиты: 1218
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь