пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

Белорусская Литература

1 1.Гістарычная ўмовы развіцця новай беларускай літаратуры (ХІХ ст.). Дзейнасць філаматаў і філарэтаў. Лёс удзельнікаў вызваленчага руху і станаўленне новай беларускай літаратуры. Мастацка-эстэтычныя асаблівасці новай беларускай літаратуры.
2 2.Ідэйна-мастацкі змест паэмы “Энеіда навыварат”. Вырашэнне праблемы аўтарства паэмы ў працы Г. Кісялёва “Жылі былі класікі” (2005).
3 3.Ідэйна-мастацкі змест паэмы “Тарас на Парнасе”. Вырашэнне праблемы аўтарства паэмы ў працы Г. Кісялёва “Жылі былі класікі” (2005)
4 4.Этапы жыцця і творчасці А. Міцкевіча. “Балады і рамансы”. Інтымная лірыка (“Да М.***”, “Да Д.Д.”, “Да ***”, “На Альпах у Сплюгене 1829” і інш.). “Санеты”, “Крымскія санеты” і лірыка эміграцыйнага перыяду (“Над воднай прасторай чыстай…”, “Калі мой труп…”, “Паліліся мае слёзы” і інш.). Наватарства паэта.
5 5“Гражына” А. Міцкевіча як твор гераічнай паэзіі. Ідэйна-мастацкі змест. Містыфікацыя народнай песні-легенды. Сутнасць канфліктаў у творы.
6 6.“Дзяды” А. Міцкевіча як рамантычная нацыянальная драма. Сутнасць сцэнаў старажытнага абраду “дзядоў”. Драма пустэльніка Густава. Навізна трактоўкі вобраза галоўнага героя ў ІІІ частцы.
7 7. Гістарычная аповесць А. Міцкевіча “Конрад Валенрод”. Трагедыя галоўнага героя. Тэма асабістага шчасця і волі, шчасця Айчыны.
8 8. “Пан Тадэвуш” А. Міцкевіча як эпапея шляхецкага жыцця. Асаблівасці стылю і вобразная сістэма паэмы. Прыгодніцкая фабула твора. Урывак на памяць. Літаратуразнаўчыя працы, прысвечаныя А. Міцкевічу.
9 9. Жыццё і творчасць Яна Чачота. Рамантычны характар ранняй творчасці. Адметнасць твораў, напісаных па-беларуску (“Як то добра, калі мужык…”, “Быў я колісь кавалём”, “Плакала бяроза ды гаварыла”, “Нашто нам дым выядае вочкі?”, “Да мілых мужычкоў” і інш.). Дыдыктызм вершаў Я. Чачота.
10 10.Ідэйны змест і мастацкія асаблівасці польскамоўных твораў Я. Чачота (“О ты край мой нешчаслівы!”, “Уцеха”, “Касец”, “Сярмяга”, “Мамка”, “Вясковыя ўцехі” і інш.).
11 11.Ідэйны змест, мастацкія асаблівасці баладаў Я. Чачота “Наваградскі замак”, “Калдычэўскі шчупак”, “Радзівіл, альбо Заснаванне Вільні”, “Мышанка”, “Свіцязь”.
12 12.Публіцыстыка і навуковыя працы Я. Чачота (“Пра будучае прызначэнне таварыства філаматаў, пра варыянты яго сённяшняй будовы, пра тое, наколькі адпавядаюць яны нашым мэтам”, “Думкі для ніжэйшага класа”, “Думкі, якія павінен пашыраць вышэйшы клас”, “Зычлівая заўвага для этымолагаў”, “Крывіцкія прыказкі і прымаўкі”).
13 13.Змест зборніка Я. Чачота “Сялянскія песні з-пад Нёмана і Дзвіны” (1846). Асноўныя ідэі, выказаныя ў прадмове да зборніка.
14 14.Літаратурная і грамадская дзейнасць Т. Зана. Беларускі фальклор у творчасці Т. Зана (“Мінчук”, “Цыганка”, “Трыялет”, “Свіцязь-возера”, “Твардоўскі”). Ідэйна-тэматычны змест і мастацкія асаблівасці вершаў Т. Зана “Песня з турмы ў Вільні”, “Трыялет”, “У альбом Стафана Дамброўскага”, “Мінчук”. Вобраз Т. Зана ў паэме “Дзяды” А. Міцкевіча.
15 15.Жыццёвы і творчы шлях І. Легатовіча. Ідэйны змест эпіграм “Адказ хлопа”, “На вершаплёта”, “На скупога”, “На смерць оштрапа”.
16 16. Ананімная літаратура 20-х-30-х гг. ХІХ ст. (“Скажы, вяльможны пане…”, “Віншаванне бондара Савасцея”, “Імяніннае віншаванне”, “Вось які цяпер люд стаў”).
17 17.Жыццёвы і творчы шлях А.Э. Адынца. Ідэйны змест і мастацкія асаблівасці вершаў, напісаных у гонар вядомых літаратараў і вучоных (“Песня філарэтаў”, “Надпіс на надмагільным помніку Яну Чачоту ў Ротніцы”, “На камені ў Крашыне” і інш.). Выкарыстанне беларускай міфалогіі ў творах (“Сон Алесі”, “Русалкі”, “Хохлік” і інш.).
18 18.Літаратурная творчасць А. Петрашкевіча. Сентыменталізм, фалькларызм ідыліі “Купала”. Ідэйна-мастацкі змест верша “Роздум каля руінаў Гедымінавага замка”.
19 19.Жыццё і творчасць П. Багрыма. Вобраз П. Багрыма ў творах беларускіх мастакоў слова.
20 20. Літаратурная творчасць А. Гарэцкага. Аналіз вершаў “Да мужыкоў”, “Думка мужыка”, “Вольнасць сялян у Польшчы”, “Ці не праўда?”
21 21.Літаратурная творчасць М. Рукевіча, Г. Пузыні. ?!!
22 22.Жыццё і творчасць І. Цытовіча. Змест артыкула “Два словы пра мову і пісьменства Белай Русі”.
23 23.Жыццё і творчасць Т. Лада-Заблоцкага. Ідэйна-мастацкія адметнасці зборніка “Вершаваныя творы”.
24 24. Жыццё і творчасць Ю. Ігната Крашэўскага. Ідэйна-мастацкі змест, вобразная сістэма аповесці “Маці каралёў”. Дакументальная аснова твора. Юзаф Ігнацы (Іосіф Ігнат) КРАШЭУСКІ- беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і
25 25. Жыццё і творчасць Ф. Савіча. “Успаміны” як твор мемуарнай літаратуры.
26 26. Жыццё і творчасць І. Храпавіцкага. Ідэйна-мастацкі змест верша “Дзвіна”. Лірызм, багатая вобразнасць артыкула “Позірк на паэзію беларускага народа”.
27 27.Жыццё і творчасць Аляксандра Ходзькі. Ідэйны змест і мастацкія асаблівасці балады “Маліны”.
28 28.Жыццё і творчасць Ігната Ходзькі. Структура “Ліцвінскіх малюнкаў” і “Ліцвінскіх паданняў” Ігната Ходзькі, гістарызм яго творчасці.
29 29. Жыццёвы і творчы шлях Я. Баршчэўскага. Ідэйна-мастацкія асаблівасці вершаў на беларускай мове (“Дзеванька”, “Гарэліца”). Ідэйны змест в. “Рабункі мужыкоў”.
30 30.“Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Я. Баршчэўскага як мастацкі твор. Алегарычны змест і маральная праблематыка фантастычных казак і апавяданняў. Рамантычныя дамінанты прозы Я. Баршчэўскага і М. Гогаля (параўнальны аспект). “Шляхціц Завальня” ў беларускім літаратуразнаўстве.
31 31.Жыццё і творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Вызначальныя рысы светапогляду. В. Дунін-Марцінкевіч як актор і рэжысёр-пастаноўшчык спектакляў у Мінску. Пераклад паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Даследаванні творчасці Дуніна-Марцінкевіча.
32 32.Польскамоўныя вершаваныя аповесці і апавяданні “Багаславёная сям’я”, “Славяне ў ХІХ стагоддзі”, “Люцынка, альбо Шведы на Літве” ў кантэксце творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча.
33 33. Ранні перыяд творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. Камедыя “Ідылія”: гісторыя стварэння і публікацыі лібрэта оперы, ідэйны змест, вобразная сістэма, жанр і кампазіцыя твора. Асветніцкія тэндэнцыі і праявы эстэтыкі сентыменталізму ў творы. Сацыяльна-побытавы фон і ідэйна-мастацкія прынцыпы паказу народнага асяроддзя ў вершаваных аповесцях В. Дуніна-Марцінкевіча. Паглыбленне дэмакратычнага зместу творчасці (“Гапон”).
34 34.Ідэйны змест і структура вершаванай аповесці В. Дуніна-Марцінкевіча “Вечарніцы”. Ідэалізацыя мінуўшчыны ў “Стаўроўскіх дзядах”. Маральна-асветніцкая ідэя і прынцып “жывой этнаграфіі” ў творах “Шчароўскія дажынкі” і “Купала”.??!!
35 35. Літаратурная трансфармацыя фальклорнага сюжэта ў паэме-баладзе В.Дуніна-Марцінкевіча “Травіца брат-сястрыца”.
36 36. Ідэйны змест і арыгінальнасць кампазіцыі твора В.Дуніна-Марцінкевіча “Быліцы, расказы Навума”.
37 37. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча пасля паўстання 1863-1864 гг. Фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”: гісторыя стварэння, ідэйна-мастацкі змест, вобразная сістэма.
38 38. П’еса “Залёты” ў ідэйна-мастацкай эвалюцыі В. Дуніна-Марцінкевіча - драматурга.
39 39.Жыццё і творчасць Уладзіслава Сыракомлі. Ідэйна-мастацкі змест гутарак “Паштальён”, “Хадыка”, “Жменя пшаніцы
40 40. Беларускамоўная лірыка У. Сыракомлі. Падарожныя нататкі, гісторыка-этнаграфічныя нарысы і літаратурна-крытычныя даследаванні У. Сыракомлі.
41 41. Трагізм жыццёвага лёсу К. Каліноўскага. Публіцыстычнае майстэрства і паэтычны талент К. Каліноўскага. Адлюстраванне дзейнасці рэвалюцыянера ў мастацкай літаратуры (на прыкладзе 2-х твораў).
42 42.Павел Шпілеўскі ў гісторыі беларускай культуры. Аналіз цыклаў краязнаўчых нарысаў.
43 43. Біяграфія і асаблівасці светапогляду Вінцэся Каратынскага. Матыў сіроцтва ў творчасці паэта. Антыпрыгонніцкі пафас паэмы В. Каратынскага “Таміла”. Ідэя твора і эстэтычная канцэпцыя аўтара, выкладзеная ў каментарах. Беларускамоўная паэзія В. Каратынскага. “Туга на чужой старане” на памяць.
44 44. Творчасць Вярыгі-Дарэўскага, яго роля ў кансалідацыі літаратурна-грамадскага руху ў Беларусі. Гісторыка-літаратурнае значэнне “Альбома” пісьменніка.
45 45. Жыццё і творчасць Аляксандра Рыпінскага. Змест і творчая гісторыя рамантычнай беларускай балады “Нячысцік”. Публіцыстычна-этнаграфічная кніга “Беларусь”.
46 46.Ялегі Вуль: факты і загадкі біяграфіі. Дэмакратызм аўтара і мастацкія вартасці беларускага верша-звароту “К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка”. Паэтычная сімволіка, сіметрычная кампазіцыя, адзнакі высокага стылю ў вершы.
47 Спецыфіка антыпольскіх і антышляхецкіх ананімных твораў “Рассказы на белорусском наречии”, “Речь старовойта к крестьянам о свободе”
48 48. Жыццёвы шлях Ф. Багушэвіча. Ідэйна-мастацкае багацце творчай спадчыны пісьменніка. “Прадмова” да зборніка “Дудка беларуская”. Вобразы Мацея Бурачка і Сымона Рэўкі з-пад Барысава ў зборніках паэта.
49 49. Нацыянальна-патрыятычная тэма ў творчасці Ф. Багушэвіча. Адметнасць і падабенства адлюстравання нацыянальнай праблематыкі ў зборніках “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” (аналіз вершаў). Верш “Мая дудка” на памяць. Фальклорныя вобразы і матывы ў мастацкай структуры паэтычных твораў.
50 50.Лёс героя і лёс народа ў паэме Ф. Багушэвіча “Кепска будзе!” у сувязі з будзіцельным пафасам “Прадмовы” да зборніка “Дудка беларуская”. Маральна-этычная праблематыка паэзіі (в. “Праўда”, “Калыханка”, “Афяра”, “Не цурайся”). Кананічныя тэксты хрысціянства ў творчасці Ф. Багушэвіча.
51 51. Праблематыка і мастацкая адметнасць апавядання Ф. Багушэвіча “Тралялёначка”. Сацыяльная тыпалогія вобразаў Бартака Саска і Антона Сабковіча (з “Залётаў” В. Дуніна-Марцінкевіча). Фальклорная аснова, ідэйны змест апавяданняў Ф. Багушэвіча “Сведка”, “Палясоўшчык”, “Дзядзіна”. Літаратурная апрацоўка жартаў, казак-небыліц. Моўнае майстэрства пісьменніка.
52 52.Жыццё і творчасць Янкі Лучыны. Гісторыя выдання зборнікаў “Паэзія” і “Вязынка”. Структура і праблематыка зборніка “Вязынка” (аналіз вершаў). Адметнасць польскамоўнай лірыкі. Выяўленне веры ў сацыяльны і навукова-тэхнічны прагрэс грамадства ў паэме “Паляўнічыя акварэлькі”, гісторыя стварэння, вобразная сістэма і кампазіцыя твора. Маральная праблематыка ў абразку “Старасць не радасць…” Адлюстраванне падзей 1860-х гг. на Міншчыне і патрыятычны пафас у абразку “З крывавых дзён”. Білінгвістычны характар падарожнага нарыса “Са святочнай паездкі”.
53 53. Жыццё і творчасць Элізы Ажэшкі. Мастацкае асэнсаванне краёвай рэчаіснасці ў “сялянскіх” аповесцях 1880-х гг. (“Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”). Фалькларызм апавядання “Зімовым вечарам”.
54 54.Жыццёвы і творчы шлях Альгерда Абуховіча. Публіцыстычны і мастацкі пачаткі ў “Мемуарах”. Майстэрства байкапісца (“Ваўкалак”, “Старшына”, “Суд”, “Воўк і лісіца”). Байка “Ваўкалак” на памяць. Паэтычнае асэнсаванне гісторыі ў вершы “Дума а Каралю ХІІ”. Перакладчыцкая дзейнасць.
55 55.Трагізм лёсу і творчай спадчыны Адама Гурыновіча. Грамадзянскі пафас вершаў “Што ты спіш, мужычок”, “Перш душылі паны…”, “Што за звук…” і інш. Вершаваны зварот да Ф. Багушэвіча. Спецыфіка медытатыўнай і песеннай лірыкі паэта. Перакладчыцкая дзейнасць.
56 56. Жыццё і творчасць Фелікса Тапчэўскага. Спецыфічнасць ідэйных пазіцый і майстэрства ў адлюстраванні камічнага (“Ён і яна”, “Вечарынка”). Шляхецкая ідэалізацыя мінулага ў в. “Саўсім не тое, што было”. Трактоўка канфлікту паміж працай і капіталам у вершы “Грошы і праца”.
хиты: 30893
рейтинг:+1
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь