У 1857 г. В. Дуніным-Марцінкевічам напісаны беларуская балада "Травіца брат-сястрыца", дзе аўтар чарговы раз выкарыстаў фальклорны сюжэт. Балада «Травіца брат-сястрыца» сведчыць пра ста-лае імкненне паэта да распрацоўкі нацыянальных фальклорных
сюжэтаў: «Арыентацыя на лепшыя фальклорныя ўзоры была пацвярджэннем сувязей пісьменніка з духоўным і мастацкім вопытам народа. Абапіраючыся на вусную народную тзорчасць, ён тым самым абапіраўся на трывалую жыццёвую аснову, на тую жыццядайную глебу, з якой прабіваліся першыя парасткі яшчэ не ўздужэлай новай беларускай літаратуры. Яго прыклад натхняў на новыя эстэтычныя парыванні і пошукі тых, хто прыйшоў у літаратуру некалькі пазней» .На новыя пошукі ішоў сам Дунін-Марцінкевіч. У «Травіцы брат-сястрыцы» фальклорную першааснову балады паэт напоўніў сацыяльным гучаннем: па віне злога аканома-звадыяша Батога гінуць Алёнка і Мірон — дзеці сялянкі Усцінні. Прыгадаем, чэшскі паэт XIX ст. К.-Я. Эрбен дадзены матыў народнай легенды (з'яўленне кветак на магіле закаханых) трансфармаваў у абагульнены вобраз Чэхіі:
Родина-мать, о твоей дивной силеповествуют наши преданья? Собрал я их на древней могиле кому в назиданье? На думку даследчыка беларускай балады I. Штэйнера, «Травіца брат-сястрыца» ўяўляе сабой не чысты ўзор баладнага жанру, а «своеасаблівы гібрыдны сплаў балады, ідыліі і вершаванай гутаркі»