пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

28.Жыццё і творчасць Ігната Ходзькі. Структура “Ліцвінскіх малюнкаў” і “Ліцвінскіх паданняў” Ігната Ходзькі, гістарызм яго творчасці.

Ігнат ХОДЗЬКА — пісьменнік і паэт.У 10-гадовым узросце пачаў вучыцца ў Барунскай базыліянскай школе, у 1810 адтуль перайшоў у Віленскі ўніверсітэт, які скончыў са ступенню кандыдата філасофіі. Пасля смерці бацькоў І. Ходзька зблізіўся са сваім дзядзькам Янам Ходзькам, вядомым драматургам, заснавальнікам масонскіх лож у Вільні і Мінску, які ў Варшаве ўвёў І. Ходзьку ў колы масонаў і літаратараў. Прыняты ў Таварыства шубраўцаў, дзе быў вядомы пад імем «рыфмаплёта»,Спачатку І. Ходзька — прыхільнік строгага класіцызму ў літаратуры, пасля, пад уплывам А. Адынца і Ю. Корсака, рамантык — пісаў аповесці і паэтычныя аповеды. Ажаніўшыся з дачкою Міхала Мацкевіча, І. Ходзька ў 1826 г. паступіў на службу па кіраванні Радзівілаўскімі маёнткамі і з гэтага часу займаў разнастайныя грамадскія пасады: працяглы час быў ганаровым папячыцелем вучылішчаў Свянцянскага пав.

Першая аповесць І. Xодзькі, пад назвай «Poddany» (Прыгонны), была надрукавана ў 1829 г. 

У сваіх першых літаратурных творах Ігнат Ходзька прытрымліваўся духу класіцызму. Пазней, пад уплывам творчасці рамантыкаў, пісьменнік знайшоў сябе ў жанры рамантычнай гавэнды, у якім працаваў амаль усё сваё жыццё. Пяру Ігната Ходзькі належыць шэраг аповесцяў, сярод якіх — «Прыгонны», «Самавар», «Берагі Віліі», «Ранак перад шлюбам», цыкл «Літвінскія паданні» і інш. Аднак невыпадкова імя пісьменніка ў даследчыкаў і чытачоў адразу ж асацыюецца менавіта са знакамітым цыклам аповесцяў «Літвінскія малюнкі»

 Ігнат Ходзька бачыў у гэтых аповедах крыніцу сапраўднага, але, на жаль, незаўважнага і занядбанага скарбу, бо ў іх захоўвалася памяць пра тыя звычаі і цноты збяднелай шляхты, якія служылі ўмацаванню этнічнай і рэлігійнай самасвядомасці, захаванню сямейных і нацыянальных каштоўнасцяў, ды з часам перасталі ўспрымацца як узор для наследавання.


хиты: 1775
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь