У беларускай літаратуры першай паловы 19 стагоддзя пераважаў «ананімна-фальклорны» варыянт літаратуры. Яму характерна арыентацыя на вусную народную творчасць, на слоўна-выяўленчыя сродкі, якімі карысталіся аўтары ананімных песняў і вершаваных апавяданняў, лепшых у свеце казак і быліц. Ананімная літаратура дэмакратычная па свайму зместу, празрыстая па стылю: арыентацыя на падрабязнае адлюстраванне падзей, нескладаныя сюжэты, на пераказ побытавах гісторый, уключэнне ў апавяданне элементаў парадзіравання, іроніі, апрашчэнне ўсяго, што трапляе пад увагу стваральнікаў мастацкіх палотнаў. З ананімных твораў відаць, што беларускі народ мог радасна смяяцца ў безвыходных сітуацыях, быў знаходлівы і смелы.
Скажы, Вяльможны Пане
Гэты верш упершыню быў надрукаваны пад тытулам “Песня на беларускай
гаворцы” ў альманаху “Bojan” (Вільня, 1838). У беларускім літаратуразнаўстве
аўтарства твора прыпісваецца Ігнату Легатовічу (1796−1867), вядомаму тагачаснаму
сатырыку, што, аднак, не пацвярджаецца навейшымі даследаваннямі.
− Скажы, Вяльможны Пане,
Што ў нашым будзе стане?
Бо мне нешта казалі,
Што вы няслушна давалі
У марцы подушнэго?
− А табе, хлопе, цо до тэго?
− Праўда, што вы панамі
Пакуль жывіцё над намі…
Але што з таго будзе,
Калі станем на Судзе?
Не скажаш, Пане, тэго:
“Цо тобе, хлопе, до тэго?...”
Вясна гола перапала
У сярэдзіне ХІХ ст. верш быў вядомы на Віцебшчыне. Яго выкарыстаў ў сваім
драматычным абразку “Адвячорак” Геранім Марцінкевіч. У нашым літаратуразнаўстве
няма аніякіх гіпотэз адносна аўтарства, часу і месца напісання гэтага твора.
Віншаванне бондара Савасцея
Твор напісаны напачатку 30-х гг. ХІХ ст. як водгук на Лістападаўскае (1831)
паўстанне. Асноўная частка верша вытрымана ў форме гутаркі, а заканчэнне падаецца
як народнае імяніннае віншаванне. Упершыню апублікаваны ў газеце “Иллюстрация”