пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

1.Гістарычная ўмовы развіцця новай беларускай літаратуры (ХІХ ст.). Дзейнасць філаматаў і філарэтаў. Лёс удзельнікаў вызваленчага руху і станаўленне новай беларускай літаратуры. Мастацка-эстэтычныя асаблівасці новай беларускай літаратуры.

Беларуская літаратура першай паловы ХІХ ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Менавіта рамантычны светапогляд з яго ўвагай да нацыянальнай культуры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастацкай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло да ўзнікнення першых твораў на беларускай мове.

Асноуныя рысы: 

  • Пераважна ананiмны характар бытавання творау.
  • Узнікненне камiчных, бурлескных творау.
  • Станауленне новай бела­рускай ліаратуры i яго асноуныя фактары (цiкавасць да фальклору, народнага побыту, гiстарычнага мiнулага i традыцый).
  • Узнiкненне i умацаванне у лiтаратуры рэалiстычных традыцый.

ФІЛАМАТЫ

(ад грэч.  – тыя, што імкнуцца да ведаў) – тайнае студэнцкае таварыства ў Віленскім універсітэце  (1817 – 1823).  

ФІЛАРЭТЫ

(ад грэч.  – тыя, што любяць дабрадзейнасць) – канспіратыўнае студэнцкае таварыства ўзнікла ў 1820 г., як  філіяльная арганізацыя філаматаў. Першапачаткова яго арганізатары і кіраўнікі (Ю.Яжоўскі, Т.Зан, А.Міцкевіч, Я.Чачот, А.Петрашкевіч, Ф.Малеўскі) ставілі толькі культурна-асветніцкія задачы: збіралі песні, паданні, легенды, апісвалі абрады і звычаі беларусаў. Звярнулiся да фальклору свайго народа,адчулi яго багацце i пачали пленна выкарыстоўваць у творчасцi фальклорныя здабыткi.Сапраудную рэвалюцыю у лiтаратуры таго часу зрабiу А.Мiцкевiч,якi шырока выкарыстоўваючы беларускi фальклор, працавау у прагрэсiуным напрамку-рамантызме.Не маючы магчымасць пiсаць па беларуску,фiламаты и фiларэты уводзiлi у свае творы элементы беларускай мовы.(Чачот,Зан,Мiцкевiч). Фiламаты пачалi пiсаць на мове беларускай спаланiзаванай шляхты.

 Паступова іх дзейнасць набыла  сацыяльна-палітычны накірунак. У 1823 г. таварыства філаматаў і філарэтаў раскрыта, члены таварыства арыштаваны. Т.Зан, які кіраваў дзейнасцю філарэтаў, быў прыгавораны да зняволення ў крэпасць, многія сасланы ў ссылку, у тым ліку і А.Міцкевіч.

 


хиты: 1898
рейтинг:0
Гуманитарные науки
литература
литературная теория
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь