пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

3.Е.Полацкая і яе асветніцкая дзейнасть

Ефрасіння Полацкая нарадзілася ў Полацку каля 1101 года Паходзіла з роду полацкіх князёў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай лініі: была нашчадкам вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча, хрысціцеля Русі, і полацкай князёўны Рагнеды ад іх старэйшага сына Ізяслава, якому прыходзілася прапраўнучкай. Дзедам Прадславы быў славуты полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў Чарадзей, а бацькам — яго малодшы сын Святаслаў (хрысціянскае імя Георгій). Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха.і.Звестак пра жыццё Ефрасінні Полацкай мала. Адзінай гістарычнай крыніцай, у якой распавядаецца пра жыццё полацкай князёўны, з’яўляецца "Жыціе святой і найпадобнейшай Еўфрасінні", створанае ў канцы XII ст. Да гэтай дакументальнай крыніцы далучаюцца звесткі з летапісаў гэтага перыяду..

Маленькая Прадслава была здольнай дзяўчынкай, мела ахвоту да вучэння, цікавілася рукапіснымі кнігамі, да якіх як князёўна мела доступ. Як гэта было ў той час, яе настаўнікамі былі духоўныя асобы, перш за ўсё манахі. Таму пераважна яна чытала Біблію, набажэнскія і іншыя духоўныя кнігі, жыціі святых, знаёмілася з манастырскімі статутамі. Пры княжацкім двары была і іншая літаратура: антычная гісторыя, схаластычнае апісанне прыроды, "Александрыя" і іншыя творы, якія былі распаўсюджаны ў Візантыі і ў княствах Русі. Для таго часу Прадслава атрымала вельмі добрую адукацыю. Як сведчыць "Жыціе Ефрасінні Полацкай": "Так любіла вучэнне яна, што дзівіўся бацька яе з любові такой да навук. І па ўсіх гарадах разышлася слава пра яе мудрасць, і добрыя здольнасці да навук, і красу цялесную, бо была яна прыгожая надта абліччам".

Калі Прадславе споўнілася 12 гадоў), да яе сталі засылаць сватоў князі. Бацькі вырашылі аддаць яе замуж за сына аднаго слаўнага і багатага князя, які прыслаў сватоў пасля 1113 года. Тады дзяўчына адмовілася ад дынастычнага шлюбу і вырашыла пайсці ў манастыр, дзе ігуменняй была яе цётка, удава князя Рамана Усяславіча.

Нягледзячы на ўгаворы бацькоў не пакідаць свецкае жыццё і выйсці замуж, Прадслава рашуча выказала сваё жаданне пайсці ў манастыр. І бацькі вымушаны былі ўрэшце даць сваю згоду на гэта.

Пастрыг Ефрасінні адбыўся таемна, і яна ўзяла хрысціянскае імя,. Праз некаторы час Ефрасіння папрасіла полацкага епіскапа Іллю, каб ён дазволіў ёй жыць у саборнай царкве Святой Сафіі ў Полацку ў мураванай келлі. 1 ён дазволіў. Пасяліўшыся там, Ефрасіння пачала "пісаць кнігі сваімі рукамі, і прыбытак ад продажу іх аддавала тым, хто быў у нястачы".

Пасля гэтага прароцтва епіскап Ілля, запрасіўшы полацкага князя Барыса, яе бацьку Святаслава-Георгія, найпадобную Ефрасінню і знакамітых полацкіх баяраў, як сведкаў, перадаў Ефрасінні Сяльцо з царквой Святога Спаса. Тут найпадобная Ефрасіння і заснавала жаночы манастыр, яшчэ пры жыцці князя Барыса Усяславіча. Праз некаторы час пры царкве Багародзіцы Ефрасіння заснавала яшчэ адзін манастыр — мужчынскі. Статуты гэтых манастыроў напісала сама Ефрасіння. Пры полацкіх манастырах Ефрасіння заснавала скрыпторыі, майстэрні, у якіх перапісваліся кнігі.

Манаскі пастрыг Ефрасінні стаўся прыкладам для яе малодшай сястры Градславы(Гардзіславы), якая прыняла манаства да 1128г. пад імем Еўдакіі, і для яе стрыечнай сястры Звеніславы Барысаўны (манаскае імя Еўпраксія) у 1128 г. Спачатку Ефрасіння папрасіла бацьку прыслаць да яе сястру для навучання граматы, а потым патаемна пастрыгла сястру ў манашкі, чым выклікала гнеў свайго бацькі, але потым з ім памірылася. Звеніслава ж прыйшла ў манастыр сама і зрабіла багаты ўклад, ахвяраваўшы манастыру свой пасаг. Сёстры былі з Ефрасінняй усё далейшае жыццё. 3 Еўпраксіяй Ефрасіння паехала пазней разам у Іерусалім, а Еўдакія засталася ў Полацку для кіравання жаночым манастыром Святога Спаса. Перад ад’ездам у Іерусалім Ефрасіння намовіла сваіх пляменніц, дачок брата Вячаслава — Вольгу і Кірыяну, таксама ўступіць у царкву і загадала пастрыгчы іх. Кірыяна была названа Агаф’яй, а Вольга — Яўфіміяй. Князь Вячаслаў спрабаваў угаварыць Ефрасінню не прымаць у манастыр дачок, але яго просьбы былі марныя. Ефрасіння ўладкавала, такім чынам, кіраванне манастыром, забяспечыўшы княскую апеку над ім.

Асветніцкая дзейнасць найпадобнейшай Ефрасінні была шматграннай. Адным з накірункаў яе дзейнасці было садзейніцтва пабудове храмаў. Па замове Ефрасінні вядомы полацкі дойлід Іаан, які быў манахам аднаго з полацкіх манастыроў, пабудаваў на месцы драўлянай царквы мураваны храм Святога Спаса. Пабудова храма адбылася за 30 тыдняў. Расійскі гісторык Леанід Аляксееў назваў будаўніцтва Спасаўскага сабора "найбуйнейшаю падзеяй у полацкай і ва ўсёй старажытнарускай архітэктуры". У Спаскай царкве размяшчаліся келлі Ефрасінні і яе сястры Еўдакіі. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Размешчаны на беразе Палаты, гэты храм пакідае і цяпер уражанне завершанасці і адпаведнасці ландшафту. Заканчэнне будаўніцтва і асвячэнне храма полацкім епіскапам было адзначана святкаваннем княжацкай сям’і, баяраў, гараджан і сялян навакольных сёлаў.

Ёсць меркаванне, што дойлід Іаан пры заснаваным Ефрасінняй мужчынскім манастыры пабудаваў таксама царкву святой Багародзіцы, для якой ігумення вырашыла набыць у Канстанцінопалі абраз Багародзіцы Эфескай. Ефрасіння паслала ў Канстанцінопаль да візантыйскага імператара Мануіла Комніна слугу свайго Міхаіла з каштоўнымі дарамі. Імператар выканаў просьбы сваячкі. 3 Іерусаліма быў дастаўлены абраз. Канстанцінопальскі патрыярх Лука ў прысутнасці епіскапаў блаславіў абраз святой Багародзіцы Эфескай у Сафійскім саборы Канстанцінопаля і перадаў яго Міхаілу, які даставіў абраз Адзігітрыі (Пуцяводнай) Полацкай, як яе сталі называць, у Полацк. Цяпер гэты абраз знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу ў фондах Рускага музея.

Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе быў зроблены настольны шасціканцовы крыж (даўжыня 51 сантыметр) для царквы Святога Спаса. Ён быў выраблены з кіпарысу. Да яго пярэдняй і адваротнай паверхняў прымацаваны залатыя, да бакавых сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі каменнямі, упрыгожаны выявамі: на верхніх канцах крыжа размешчаны пагрудныя выявы Ісуса Хрыста, Іаана Прадцечы, маці Божай; у цэнтры ніжняга сяродкрыжжа — чатыры евангелісты; на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл, унізе крыжа — выявы святых Ефрасінні, Софіі, Георгія (патронаў самой заказчыцы і яе бацькоў). У гістарычнай літаратуры ўсталявалася назва — крыж Ефрасінні Полацкай.

Заснаваныя Ефрасінняй Полацкай манастыры сталі асяродкам асветы ў Полацкім княстве. У іх знаходзіліся школы, дзе дзеці вучыліся чытанню, пісьму, "цыфры", царкоўным спевам і нотнай грамаце. У больш старэйшым узросце дзеці, акрамя царкоўнаславянскай мовы, вывучалі грэцкую мову, атрымлівалі звесткі з прыродазнаўства, медыцыны, рыторыкі і гісторыі, перш за ўсё гісторыі Полацкага княства. Да асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносілася і адкрыццё бібліятэк са скрыпторыямі (дзе перапісваліся кнігі), іканапіснай і ювелірнай майстэрань. Ефрасіння Полацкая складала і запісвала малітвы і пропаведзі.

Сваёй культурна-асветніцкай дзейнасцю Ефрасіння Полацкая яшчэ ў пачатку нашай гісторыі, у яе полацкі перыяд, вызначыла важную ролю культуры ў жыцці народа і падала прыклад служэння ў галіне культуры. Яе постаць паказала таксама плённую творчую працу ў служэнні інтарэсам грамадства. Ефрасіння Полацкая стала сімвалам духоўнага служэння сваёй Радзіме, невычарпальнай крыніцай маральнай сілы і духоўнага адраджэння народа.

Аўтарытэт Ефрасінні быў вельмі вялікі ў Полацкім княстве не толькі з-за яе асветніцкай дзейнасці, але і з-за яе высокага паходжання, згодна з тагачасным сярэднявечным статусам полацкага княжацкага роду нашчадкаў Рагвалода. 3 яе парадамі лічыліся полацкія князі і веча. Ефрасіння Полацкая лічылася справядлівай суддзёй у грамадскіх і маральных справах, была прыхільніцай міру ў сваім і суседніх княствах. Асабліва важкім было яе слова ў спрэчках паміж полацкімі князямі.

Менавіта ў адносна спакойныя для Полацкага княства гады ігумення Ефрасіння Полацкая вырашыла здзейсніць духоўны чын — паломніцтва ў Святую Зямлю. Перадаўшы ігуменства малодшай сястры, на пачатку 1167 года, пасля дня Божага нараджэння, Ефрасіння Полацкая адправілася ў Іерусалім. Яе суправаджалі стрыечная сястра Еўпраксія і брат Давыд. Ефрасіння сустрэлася з візантыйскім імператарам Мануілам Комнінам. У Канстанцінопалі яна са сваімі спадарожнікамі наведала кафедральны сабор святой Сафіі і атрымала блаславенне ад патрыярха Лукі. У канцы красавіка 1167 года паломнікі былі ўжо ў Іерусаліме, які ў той час быў сталіцай Іерусалімскага каралеўства, заснаванага на пачатку ХІІ ст. крыжакамі. Каралём Іерусаліма ў той час быў Амальрык І, з Анжуйскай дынастыі. Ефрасіння Полацкая была добра прынята ў Іерусаліме. Жыла ў манастыры Святой Багародзіцы. Яна часта малілася ля Труны Гасподняй. Знясіленая падарожжам, Ефрасіння захварэла. На дваццаць чацвёрты дзень хваробы Ефрасіння Полацкая прыняла прычасце і памерла (23 або 25 мая 1167 г.).

Ефрасіння Полацкая была пахавана ў манастыры святога Феадосія, непадалёку ад Іерусаліма. У 1187 г. Іерусалім быў захоплены войскамі егіпецкага султана Салах-эд-Дзіна, які за выкуп дазволіў хрысціянам пакінуць горад са сваімі рэліквіямі. Праваслаўныя манахі вывезлі з сабой раку з нятленнымі рэшткамі Ефрасінні. Мошчы Ефрасінні Полацкай у 1187 г. былі перапахаваны ў Феадосіевай пячоры Кіеўскага Пячорскага манастыра, у падземным храме Найсвяцейшае Багародзіцы.

Царкоўнае шанаванне Ефрасінні Полацкай пачалося яшчэ, верагодна, у канцы XII ст., пры епіскапе Дыянісіі. На Маскоўскай Русі Ефрасіння Полацкая стала шырока вядомая ў XVI ст., калі мітрапаліт маскоўскі Макарый уключыў яе "Жыціе" ў "Мінеі-чэцці". Ефрасіння Полацкая стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой (1547 год). Ужо да таго часу быў шырока вядомы ў царкоўных колах гэты гістарычны помнік канца XII ст. У спісах XVII—XVIII стст. захаваліся царкоўныя спевы пра Ефрасінню Полацкую. У 1984 г. Ефрасіння Полацкая была прылічана да Сабора Беларускіх Святых. Яна прызнана святой апякункай Беларусі. Імя Ефрасінні Полацкай носяць цэрквы ў гарадах: Саўт-Рывер: (штат Нью-Джэрсі (ЗША) і Таронта (Канада). Беларускі праваслаўны прыход святой Ефрасінні Полацкай ёсць і ў Лондане. Ефрасіння Полацкая прызнана святой і каталіцкай царквой.

Жыхары Полацка хадайнічалі аб пераносе мошчаў нябеснай заступніцы Беларусі ў Полацк у пачатку панавання Аляксандра II. У 1864 г. пра гэта хадайнічаў і віленскі генерал-губернатар М.М.Мураўёў. Пасля трэцяга хадайніцтва полацкага епіскапа Савы ў 1871 г. з дазволу Свяцейшага Сінода на дзець памяці святой Ефрасінні Полацкай, 23 мая (старога стылю), у Спаскі манастыр была перанесена невялікая частка мошчаў — сярэдні палец правай рукі.

Просьбы аб пераносе мошчаў Ефрасінні Полацкай у яе родны горад паўтараліся і ў наступныя гады. Урэшце пасля рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, калі ў Расійскай імперыі былі знятыя абмежаванні ў рэлігійным пытанні і калі ўлады ўжо не баяліся ўзрастання рэлігійнага "сепаратызму", Свяцейшы Сінод і імператар Мікалай II далі дазвол на перанос мошчаў найпадобнейшай Ефрасінні Полацкай у Полацк. На працягу красавіка—мая 1910 года рака з мошчамі Ефрасінні Полацкай была перавезена ў суправаджэнні флатыліі рачных судоў па Дняпры з Кіева да Оршы з прыпынкамі ў гарадах на шляху і з урачыстымі малебнамі. 23 мая 1910 г., у дзень яе памяці, мошчы святой Ефрасінні Полацкай былі перавезены ў Спаскі манастыр. У 1922 г. дамавіна з мошчамі святой Ефрасінні была ўскрытая, а мошчы былі адпраўленыя ў Маскву на атэістычную выставу, адтуль у Віцебск — у краязнаўчы музей для экспазіцыі. 23 кастрычніка 1943 г. мошчы Ефрасінні Полацкай былі ўрачыста перавезены ў Полацк, у храм Святога Спаса, дзе з таго часу і зберагаецца святыня.

У Беларусі з 1993 г. існуе Усебеларускі жаночы фонд святой Ефрасінні Полацкай. Фонд святой Ефрасінні Полацкай з’яўляецца міжнароднай недзяржаўнай жаночай арганізацыяй, дзейнасць якой скіраваная на развіццё нацыянальнай культуры, навукі і асветы, умацаванне хрысціянскіх традыцый, а таксама на абарону правоў жанчын, асабліва творчых прафесій.

У беларускай савецкай гістарычнай навуцы да другой паловы 80-х гадоў імя Ефрасінні Полацкай альбо зусім не згадвалася (гл. Гісторыю Беларускай ССР, том 1, 1972), альбо да яе гісторыкі ставіліся адмоўна як прадстаўніцы княжацкай дынастыі, ігуменні ды яшчэ і святой. Асаблівай крытыцы падвяргалі партыйныя кіраўнікі і прапагандысты ў пачатку 30-х гадоў тых беларускіх гісторыкаў, хто згадваў Ефрасінню Полацкую, таксама як і Францішка Скарыну, якога чамусьці называлі "каталіцкім манахам". Толькі ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (том 4, 1971) з’явіўся невялікі артыкул Ул.Калесніка пра асветніцу перыяду Кіеўскай Русі ды былі выдадзены матэрыялы ў хрэстаматыі па старажытнай беларускай дакастрычніцкай літаратуры (том 1, Мінск, 1968).


хиты: 391
рейтинг:0
Гуманитарные науки
история
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь