пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

49.Вызваленчы рух і грамацка-палітычныя арганізацыи на тэр. Беларусі у другой  палове 19ст.

Сялянскі рух і народніцкія арганізацыі ў Беларусі. Пасля падаўлення паўстання 1863 1864 гг. у Беларусі адзначаўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух нс дасягаў

узроўню, які назіраўся ў час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г. Калі ў 1861 г. было зарэгістравана 379 сялянскіх хваляванняў, то ў 1864 1880 гг. іх рэгістравалася ў сярэднім толькі 810 штогод. Выступленні сялян былі паасобныя і нсарганізаваныя.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух у Беларусі пачаў адраджаццатолькі ў сярэдзіне 1870х гг. У той час самым радыкальны.м кірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцшва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі лічылі, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі развіцця і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікау народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннап ін і ілігенцыі.

3 самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні рэвалюцыйная і р.)(арматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсс магчымас, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоуныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфарміравання існуючага ладу Расіі.

Народніцкі рух у Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звяззны з агулыіарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 1870х гг. былі ўраджэнцы Беларусі М. Судзілоўскі, С. Кавалік, ІГрынявіцкі, Р. Ісаеў, К. БрэшкаБрэшкоўская, А. БончАсмахоўскі. У другой палове 1870х пачатку 1880х гг. у Мінску, агілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гаРадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў ПеРшую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вьівучалі забароненую літаратуру. Меліся спробы весці агітаЦьію сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў былі вельмі абМе*аваныя. Іх удзельнікі не бачылі асаблівасцей гістарычнага, Цьіяльнаэканамічнага і нацыянальнага развіцця краю.

Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя "Зямля і Воля" раскалолася на "Народную волю" і "Чорны перадзел" большасць народнікаў у Беларусі падтрымала "Чорны перадзел", які кіраваўся старой прапагандысцкай тактыкай. У 1879 і 1880 гг. у Беларусь двойчы прыязджаў лідэр "Чорнага перадзелу" Г.В. Пляханаў. У Мінску была арганізавана падпольная друкарня "Чорнага перадзелу", якая ў пачатку 1881 г. вьіпусціла тры нумары цэнтральнага органа арганізацыі газеты "Чёрный передел", столькі ж нумароў газеты для рабочых "Зерно" і дзве пракламацыі. Між тым "Чорны перадзел" праіснаваў нядоўга. У 1882 г. арганізацыя распалася, яе кіраўнікі, у тым ліку Пляханаў, выехалі за мяжу. Былыя прыхільнікі "Чорнага перадзелу", якія засталіся ў Расіі, пачалі пераходзіць на пазіцыі "Народнай волі".

У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні I. Грынявіцкі. Кіраўнікі "Народнай волі" спадзяваліся, што забойства цара з'явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак паўстання не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый "Народнай волі".

Народнікі ў Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночназаходняя арганізацыя "Народнай волі". Праўда, праіснавала яна нядоўга. Ужо ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў яе цэнтральнай групы. У Беларусі засталіся толькі асобныя гурткі.

У першай палове 1880х гг. у Пецярбургу існавалі студэнцкія гурткі нарадавольніцкага і ліберальнаасветніцкага накірункаў, удзельнікамі якіх былі выхадцы з Беларусі. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове. У 1884 г. члены групы "Гоман" (А. Марчанка, X. Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса "Гоман" (на рускай мове). Гоманаўцы былі першымі, хто паставіў пытанне аб праве беларусаў мець сваю самастойную дзяржаву. Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самакіруемых абласцей. Гоманаўцы целі сувязі з народніцкімі гурткамі Мінска, Віцебска, Магілёва, ле аб'яднаць усіх рэвалюцыйных народнікаў Беларусі ў той чаС не здолелі.

У другой палове 1880х 1890я гг. пануючым накірункам у народніцтве з'яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфарміраванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Гэтьім яны спадзяваліся вырашыць аграрную праблему. Разам з тым беларускія ліберальныя народнікі цікавіліся гісторыяй і культурай свайго краю, спрыялі развіццю нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Рабочы рух і стварэнне сацыялдэмакратычных арганізацый у Беларусі. Пасля рэформы 1861 г. у Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. Асаблівасці сацыяльнаэканамічнага развіцця беларускіх губерняў адсутнасць буйных і перавага дробных рамесных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых, сялянскае малазямелле і мноства яўрэйскай беднаты ў горадзе стваралі лішак рабочай сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралстарыяту. Заработная плата беларускіх рабочых у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам у канцы XIX пачатку XX ст. была амаль на 1/3 ніжэйшай. У першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгонніцтва ўмовы працы рабочых ніяк не рэгламентаваліся, адсутнічала іх сацыяльная абарона. Тым не менш выступленняў рабочых у Беларусі было няшмат. У 1870я гг. іх зарэгістравана 7, у 1880я 10. Толькі ў 1890я гг. пачаўся ўздым стачачнай барацьбы (адбылося 59 выступленняў, прычым 53 з іх у другой палове дзесяцігоддзя). Паступова рабочы рух стаў больш арганізаваным і ў канцы XIX ст. вылучыўся ў самастойную плынь.

У гэты ж час ідэалогія народніцтва пачала саступаць месца марксізму. Першае знаёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнага саЦыялдэмакратычнага руху ў Беларусі звязана з дзейнасцю Польскай партыі "Пралетарыят" (утворана ў 1882 г.) і пляханаўскай групы "Вызваленне працы" (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі). У другой палове 1880х пачатку 1890х гг. у некаторых гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывуЧалі працы К. Маркса, Ф. Энгельса і іх паслядоўнікаў. У Мінску Такімі гурткамі кіравалі Э. Абрамовіч, I. Гурвіч і С. Трусевіч,у Гомелі А. Поляк і I. Захарын, у Гродне М. Дзем'яновіч і С. Галюн, у Віцебску А. Амстэрдам, М. Заслаўскі, П. Дубінская і X. Усышкін. Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам.

3 сярэдзіны 1890х гг. у сацыялдэмакратычным руху Расіі адбыліся значныя змены. Пачаўся пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі. У Беларусі гэтаму пераходу садзейнічала рукапісная брашура А. Крэмера "Аб агітацыі" (1893). У той час сацыялдэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Пінску, Смаргоні, БрэстЛітоўску, Гродне, Ашмянах.

Прыблізна з сярэдзіны 1890х гг. сацыялдэмакраты пачалі наладжваць прапаганду ідэй сацыялізму ў рабочым асяроддзі. У Мінску аформіліся дзве сацыялдэмакратычныя групы. Адну з іх узначальвалі Я. Гурвіч і П. Берман, якія разгарнулі агітацыю сярод яўрэйскіх рабочых, занятых у дробнай вытворчасці. Другая група, пад кіраўніцтвам С. Трусевіча, вяла прапаганду на буйных прадпрыемствах Мінска. У красавіку 1896 г. С. Трусевіч удзельнічаў у рабоце ўстаноўчага з'езда Літоўскай сацыялдэмакратыннай партыі (ЛСДП) у Вільні, але не пагадзіўся з яе сепаратызмам і ў маі 1896 г. стварыў Рабоны саюз Літвы (РСЛ), які аб'яднаў інтэрнацыянальныя рабочыя арганізацыі Вільні, Мінска і Смаргоні.

У другой палове 1890х гг. сярод сацыялдэ.макратаў шматнацыянальных заходніх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыкмеце. Такую пазіцыю заняла ЛСДП. Узаемадзеянне з расійскім пралетарыятам адмаўляла Польская партыя сацыялістычная (ППС). У верасні 1897 г. на з'ездзе яўрэйскіх сацыялдэмакратычных арганізацый у Вільні быў утвораны Бунд Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Яго лідэрам стаў А. Крэмер. Бунд лічыў, што абараніць інтарэсы яўрэйскіх рабочых можа толькі іх нацыянальная арганізацыя. Але з пазіцыяй Бунда пагадзіліся не ўсе яўрэйскія рабочыя арганізацыі. Праціўнікі Бунда стварылі ў Мінску Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР), кіраўнікамі якой сталі Л. РадзівонаваКлячко, Р. Гершуні, К. БрэшкаБрэшкоўская, А. БончАсмалоўскі. Гэтая група займала інтэрнацьг янальныя пазіцыі і схілялася да тэрарыстычных метадаў 6арацьбы з самадзяржаўем.

Значны ўздым стачачнай барацьбы рабочых у другой палоре 1890х гг., узнікненне буйных гарадскіх і рэгіянальных сацьіялдэ.макратычных арганізацый выклікалі неабходнасць аб'яднання сацыялдэмакратаў у адзіную партыю. Ініцыятарам аб'яднаўчага працэсу стаў створаны У.І. Леніныму 1895 г. пецярбургскі "Саюз барацьбы за вызваленнерабочага класа".

13сакавіка 1898г. у Мінску прайшоў з'езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага "Саюзаў барацьбы", кіеўскай "Рабочай газеты" і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні прадстаўленых на ім арганізацын у Расійскую сацыялдэмакратычную рабоную партыю (РСДРП) і выбраў ЦК партыі. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаноміі ў вырашэнні мясцовых спраў.

Хутка пасля першага з'езда РСДРП яе ЦК быў арыштаваны. Сярод сацыялдэмакратаў абвастрылася барацьба паміж прыхільнікамі рэвалюцыйнага і рэфармісцкага накірункаў. Цэнтрам згуртавання рэвалюцыйных сацыялдэмакратаў стала газета "Іскра", якая пачала ідэйную барацьбу з эканамізмам. Прыхільнікі эканамізму адмаўлялі палітычную барацьбу пралетарыяту і лічылі, што змагацца трэба толькі за паляпшэнне эканамічных умоў жыцця працоўных.

На тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX ст. дзейнічалі невялікія групы Сацыялдэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), створанай у 1900 г. на з'ездзе прадстаўнікоў РСЛ і сацыялдэмакратаў Польшчы. Яе кіраўнікамі былі Ф. Дзяржынскі і С. Трусевіч. СДКПіЛ падзяляла ідэі рэвалюцыйнай палітычнай барацьбы пралетарыяту і імкнулася да аб'яднання 3 РСДРП. У 1902 г. была ўтворана ППС у Літве. Яна склалася з груп ПГІС, якія дзейнічалі натэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі. Гэтая партыя грунтавалася на леванародніцкіх ідэалах саЦьіялізму, выступала за незалежнасць Беларусі і Літвы.

Такім чынам, у канцы XIX ст. былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія пачалі афармляцца ў палітычныя партыі.

                                                                                        арганізаціі

    Падаўленне паўстання 1863-1864 гг. замарудзіла развіццё нацыянальна-вызваленчага руху. Ён ажывіўся толькі ў канцы 70-х гадоў, калі ў барацьбу ўключылася новае пакаленне рэвалюцыйных дэмакратаў народніцкага і ліберальна-асветніцкага накірункаў.

      На роднай мове было падпольна выдадзена некалькі публіцыстычных твораў: «Да беларускай моладзі», «Да беларускай інтэлігенцыі», «Лісты аб Беларусі», «Пасланне да землякоў-беларусаў», падпісаных Даніілам Баравіком. У гэтых публікацыях абвяшчалася аб існаванні беларускага этнасу, давалася навуковае абгрунтаванне права кожнай нацыі на самавызначэнне, а беларускую інтэлігенцыю прызывалі стаць больш блізкай народу.

      У канцы 90-х гг. XIX ст. сярод навучэнцаў Менска па ініцыятыве гімназістаў Івана і Антона Луцкевічаў была створана арганізацыя, мэтай якой стала вывучэнне Беларусі і распрацоўка беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. яны заснавалі ў Санкт-Пецярбурзе Гурток беларускай народнай асветы. На яго базе потым была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада. У далейшым слова «рэвалюцыйная» было зменена на «сацыялістычная» (БСГ). На сваім першым з'ездзе ў 1903 г. БСГ прыняла наступную праграму: 1) знішчэнне капіталізму; 2) пераход зямлі ў грамадскую ўласнасць; 3) звяржэнне самаўладдзя. Форма будучага дзяржаўнага ладу не была вызначана. Па нацыянальным пытанні прапаноўвалі «найвялікшую свабоду для ўсіх народаў». Па аграрным пытанні жадалі адмяніць прыватную ўласнасць і ўвесці сацыялістычную гаспадарку. Увогуле, праграма спалучала рэвалюцыйны дэмакратызм з народніцкім сацыялізмам.

      Народніцтва на Беларусі было ідэйна і арганізацыйна звязана з агульнарасійскім. Сярод расійскіх народнікаў былі ўраджэнцы Беларусі - М. Судзілоўскі, I. Грынявіцкі, Р. Ісаеў, А. Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 70-х - пачатку 80-х гг. XIX ст. у Менску, Магілёве, Гродне, Віцебску і Пінску дзейнічалі турткі народнікаў. У іх уваходзілі навучэнцы, якія знаёміліся з забароненай літаратурай. Мела месца агітацыя сярод сялянства. Магчымасці гэтых гурткоў былі невялікімі. Іх удзельнікі не бачылі асаблівасцей развіцця беларускага краю, і іх дзейнасць залежала ад працэсаў, якія праходзілі ў расійскіх арганізацыях. Калі летам 1879 г. народніцкая арганізацыя «Зямля і воля» распалася на «Народную волю» і «Чорны перадзел», то большасць народнікаў на Беларусі падтрьшала апошніх, якія абапіраліся толькі на прапаганду. Пасля знікнення ў 1882 г. гэтай арганізацыі народнікі на Беларусі перайшлі на пазіцыі тэрору «Народнай волі», што падрыхтавала забойства цара Аляксандра II, які быў забіты 1 сакавіка 1881 г. бомбай, кінутай беларусам I. Грынявіцкім.

      У сярэдзіне 90-х гг. XIX ст. у Менску аформіліся дзве сацыялістычна-дэмакратычныя групы. Адну з іх узначаліў Трусевіч, а другую - Я. Гурвіч і П. Берман. Першыя вялі эканамічную прапаганду сярод беларусаў, рускіх і палякаў, а другія - толькі сярод яўрэйскіх рабочых. У 1894-1896 гг. да эканамічнай агітацыі сярод рабочых перайшлі сацыял-дэмакраты Вільні, Смаргоні і іншых гарадоў. У 18951897 гг. прайшло больш за 114 эканамічных забастовак. Разам з тым сярод значнай часткі сацыял-дэмакратаў Заходняй губерніі зарадзіліся тэндэнцыі ўтварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыналежнасці. У 1896 г. на такую платформу стала Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя.

      У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Менска, Віцебска, Беластока, Варшавы, на якім быў створаны Бунд - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Літвы, Польшчы і Расіі. Яго ўзначаліў А. Крэмер. Потым да Бунда далучыліся Берасцейская, Гродзенская і Менская арганізаціі. Праціўнікі Бунда ў Менску ўтварылі Рабочую партыю палітычнага вызвалення, якая мела цесныя сувязі з сацыялдэмакратамі Пецярбурга, Масквы, Кіева. Кіраўнікамі сталі Л. Радзівонава-Клячко, К. Брэшка-Брашкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. Значны рост рабочага руху ў Расіі паставіў пытанне аб яго аб'яднанні. З гэтай мэтай у сакавіку 1898 г. прадстаўнікі розных аддзяленняў «Саюза барацьбы за вызваленне працы», кіеўскай «Рабочай газеты» і Бунда аб'ядналіся ў РСДРП, але Бунд застаўся на правах аўтаноміі. Афіцыйным органам стала «Рабочая газета». Быў выбраны ЦК у складзе С. Радчанкі, Б. Эйдзельмана, А. Крэмера. Пасля з'езду быў падрыхтаваны Маніфест РСДРП, дзе былі вызначаны сацыял-дэмакратычныя задачы рабочага руху ў Расіі. Пасля з'езду сацыял-дэмакратыя канчаткова раскалолася на эканамічны і рэвалюцыйны накірункі. Цэнтр апошняга - газета «Іскра», якая дапамагла падрыхтаваць другі з'езд РСДРП у 1903 г. На ім была прынята праграма, дзе канчатковай мэтай барацьбы абвяшчалася заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Першай мэтай было звяржэнне самаўладдзя і пабудова дэмакратычнай рэспублікі. У сваю чаргу самі іскраўцы пры разглядзе арганізацыйных пытанняў распаліся на бальшавікоў і меншавікоў.

      У 1902 г. аформілася агульнарасійская Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) (ПСР). Яны выступалі за пабудову сацыялізма на базе сацыялізацыі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем і распаўсюджваннем кааперацыі. Першым кіраўніком быў Г. Гершуні. У 1902-1904 гг. эсэраўскія арганізацыі ўзніклі ў Менску, Віцебску, Гомелі, Вільні, Смаленску, а потым аб'ядналіся ў паўночна-заходнюю абласную арганізацыю ПСР. З цягам часу эсэры сталі самай уплывовай партыяй сярод сялянства Беларусі.


хиты: 284
рейтинг:0
Гуманитарные науки
история
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь