пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

  46.   Вызваленне тэр. Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1943-1944 гг)  

Восенню 1943 г., пасля разгрома фашысцкіх войскаў пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын. Асенне-зімовае наступленне прынесла вызваленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам - Гомелю і Мазыру, быў фарсіраваны Днепр у раёне Лоева. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап ВАВ - поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай "Баграціён".

Лінія фронту ў Беларусі ўяўляла сабой выступ. Гэты выступ атрымаў назву "Беларускі балкон". Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо ён прыкрываў галоўныя напрамкі - усходне-прускі і варшава-берлінскі.

Для ажыццяўлення плана аперацыі "Баграціён" прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў.

У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк "Нармандыя-Нёман". Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Г. Жукаў і А. Васілеўскі.

Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння асноўных сіл групы армій "Цэнтр".

23 чэрвеня 1944 г. - пачатак наступлення. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск.

Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. 2-і Тацынскі танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёў баі на ўсходняй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся ў Мінск танк Д. Фролікава. У баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі бесперашкодна прайшлі ў цэнтр горада.

Партызаны і падпольшчыкі захоплівалі масты, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. К канцу ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.

 


хиты: 142
рейтинг:0
Гуманитарные науки
история
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь