пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

История:
» История

     29.Індустрыялізацыя ў БССР

Прычыны правядзення індустрыялізацыі ў БССР звязаны з неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці. Асаблівасцю індустрылізацыі з’яўлялася развіццё лёгкай прамысловасці.Асноўная частка грошавых сродкаў укладвалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнайі швейнай прамысловасті,а таксама галін якія перапрацоўвалі драўніну і мінеральную сыравтну.

У 1928-1929гг. Быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі,згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых предпрыемств. Намаганні беларускага народа і ўсіх народаў СССР у гады першай пяцігодкі(1928-1932) былі пабудаваны і уведзены ў дзеянне швейныя фабрыка у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валвкна,Бабруйск і Гомель дрэваапрацоўцыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі. На працягу другой і трэцяй пяцігодак(1933-1937,1938-1941) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментам, Магілёўскімі труболіцейным і аўтарамонтным заводам,Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам,канцытарскімі фабрыкамі “ Камунарка” ў Мінску і “ Спартак” у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснаў фабрыкамі.Беларусь паступова ператваралася ў індустыялізацыяльную краіну. Вынікам правядзення індустрыялізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасті і сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР.  У эканоміцы ўсталявалася адзіная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці.


хиты: 1107
рейтинг:+1
Гуманитарные науки
история
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь