пользователей: 30398
предметов: 12406
вопросов: 234839
Конспект-online
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

1.Засяленне тэрыт. Беларусі балтамі і славянамі.

У канцы 5-пачатку 7 ст. у час Вялікага перасялення народаў славяне пачалі шырока рассяляцца ў Еўропе. Яны займалі на поўдзень ад ракі Прыпяць і адсюль рассяляліся на тэр. Беларусі. Рассяленне славян ішло з поўдня і паўднёвага захаду ў напрамку поўначы. Рухаліс яны пераважна па рэках і іх прытоках.

Разам з тым у многіх месцах на тэрыторыі Беларусі жылі балты. Таму доўгі час назіралася змешанае пражыванне славян з балтамі. Затым балты канчаткова зліліся са славянамі,адбылася славанізацыя балтаў.

У 6-7ст. славяне падзяляліся на тры вялікія групы: заходнія, паўднёвыя, усходнія. У 8-9ст. на тэр. Беларусі склаліся племянныя аб’яднанні ўсходніх славян. Крывічы-палачане рассяляліся па цячэнні Заходняй Дзвіны, назва магла ўтварыцца ад слова крэўныя, што значыцт “ блізкія па крыві”. Крывічы узніклі ў выніку славянізацыі балтаў- змяшэння прышлых славянскіх з мясцовымі балчкімі плямёнамі. Паўднёвымі суседзямі полацкіх крывічоў былі дрыгавічы , якія жылі паміж Прыпяццю і Дзвіной, назва паходзіць ад слова дрыгва- балота, пасярод якога яны жылі, бо ў старажытнасці Прыпяцкіе Палессе было амаль суцэльным вялізным балотам. Суседзямі дрыгавічоў былі радзімічы, якія аселі на рацэ Сож. Усходнія славяне паступова асвойвалі тэт. Беларусі і да 10ст. сталі яе асноўным насельніцтвам.

 


хиты: 259
рейтинг:0
Гуманитарные науки
история
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2024. All Rights Reserved. помощь