пользователей: 21265
предметов: 10469
вопросов: 178036
Конспект-online
зарегистрируйся или войди через vk.com чтобы оставить конспект.
РЕГИСТРАЦИЯ ЭКСКУРСИЯ

2016:
» история
всякое 2:
» 200-300
» 300-400
» 100-200
» 0-100
» 400-500
всякое:
» 0-100
» 100-200
» 200-300
» 300-400
» 400-500
» 500-600
лингвистика:
» русский
ФИЛОСОФИЯ:
» Философия
БИОЛОГИЯ:
» патофизиология
» биология беларус.

Няклетачныя формы жыцця. Вірусы, асаблівасці іх будовы і жыццядзейнасці. Віроіды. Вірулентныя і ўмераныя бактэрыяфагі.

Вірусы – найдрабнейшыя жывыя арганізмы, якія не маюць клетачнай будовы і з’яўляюцца паразітамі клетак пракарыетаў і эўкарыетаў.

Будова:  існуюць у 2 формах – пазаклетачнай (вірыен) і ўнутрыклетачнай (комплекс вірус/клетка).

Памеры:  30-300нм, таму бачны толькі ў электронным мікраскопе.

Вірыен -  поўнасцю сфарміраваная вірусная часцінка. Будова:

1) НК (ДНК або РНК)  лінейнай або кальцавой будовы

2) капсід- бялковая абалонка самаго віруса

3) абалонка (з мембраны клеткі-гаспадара)

Асаблівасці жыццядзейнасці:

Па-за клеткай вірус выглядае, як нежывое рэчыва (крышталізуецца, не праяўляе прызнакаў жыцця). Унутры клеткі-гаспадара можа паводзіць сябе 2 спосабамі:

І. Вірусная НК трапляе ў цытаплазму клеткі, убудоўваецца ў ДНК клеткі-гаспадара, і клетка замест уласных бялкоў пачынае ўтвараць бялкі і ДНК віруса. У цытаплазме клеткі адбываецца самазборка вірусных часцінак; калі накопліваецца шмат вірыенаў, клетка разрываецца і вірусныя часцінкі пападаюць у міжклетачную прастору і заражаюць новыя клеткі.

ІІ. Вірусная НК убудоўваецца ў ДНК клеткі-гаспадара і застаецца там, не праяўляючы ніякай актыўнасці. НК віруса рэпліцыруецца разам з ДНК клеткі-гаспадара і трапляе ў новыя клеткі пры дзяленні клеткі. Затым па нейкіх (пакуль невядомых) прычынах вірус актывізуецца і пачынае развівацца па шляху І.

                                 Вірусы вызываюць розныя захворванні:

  1. у раслін – мазаічная хвароба тытуню, паласатасць кветак цюльпана
  2. у жывел – яшчур, чуму, саркому
  3. у чалавека – грып, воспа, поліеміеліт, гепатыт, герпес, рак, СНІД.

СНІД – сіндром набытага імуннага дэфіцыту, невылечная хвароба, пры якой у арганізме разбураюцца клеткі імуннай сістэмы. Хвароба вызываецца вірусам ВІЧ (вірус імунадэфіцыту чалавека), які перадаецца праз кроў, з малаком маці або пры палавых кантактах.        Прафілактыка СНІДу:

1) здаровы лад жыцця, трывалыя шлюбныя адносіны;

2) карыстанне прэзерватывамі (засцерагае на 97%)

3) строгае захаванне правіл стэрылізацыі інструментаў у мед. установах.

Бактэрыяфагі – вірусы бактэрый. Вірулентныя фагі – вірусы, якія знішчаюць бактэрыі. Умераныя фагі не вядуць да гібелі бактэрыяльнай клеткі, могуць пераносіць генетычны матэрыял ад адной бактэрыі да другой.

Віроіды – кароткія фрагменты кальцавой адналанцужковай РНК, не пакрытыя бялковай абалонкай. Вызываюць захворванні раслін.


24.03.2015; 12:02
хиты: 65
рейтинг:0
Естественные науки
науки о жизни
биология
для добавления комментариев необходимо авторизироваться.
  Copyright © 2013-2016. All Rights Reserved. помощь